wd wp Пошук:

Адэская вобласць

Адэская вобласць (укр.: Одеська область) — вобласць на поўдні Украіны. На поўначы мяжуе з Вінніцкай і Кіраваградскай, на ўсходзе — з Мікалаеўскай абласцямі, на захадзе — з Малдавіяй (у тым ліку з Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікай), на паўднёвым захадзе — з Румыніяй.

Прырода

Першапачаткова на тэрыторыі Адэскай вобласці пераважную большасць меў стэпавы ладшафт. У цяперашні час пераважная большасць гэтых стэпаў разараныя і выкарыстоўваецца для земляробства. На поўначы вобласці захаваліся невялікія дубровы (дуб звычайны, бук, ясень, ліпа). На тэрыторыі вобласці шмат ветраахоўных палос (больш 25 тыс. га), высаджаных з акацый, абрыкоса, клёна і інш.

Памятныя мясціны

На тэрыторыі Адэскай вобласці захавалася мноства праваслаўных, мусульманскіх, каталіцкіх, іудзейскіх і іншых культавых будынкаў ХIII—ХХ стагоддзяў. Тут можна палюбавацца ўнікальнымі адзінкавымі абароннымі (ХIII—ХV стст.) і палацавымі (XIX ст.) комплексамі архітэктурных будынкаў. Да нашых дзён захаваліся архітэктурныя помнікі грамадзянскага прызначэння (асабнякі, адміністрацыйныя будынкі і будынкі вучэбных і лячэбных устаноў), шырока распаўсюджаныя ваенныя і грамадзянскія (у т. л. і персанальныя) манументы двух апошніх стагоддзяў. Выдатна захавалася Белгарад-Днястроўская крэпасць.

У вобласці знаходзіцца буйны Дунайскі біясферны запаведнік і разнастайныя прыродныя аб’екты з іншым ахоўным статутам.

У 19171920 гг. у Адэсе жыў і працаваў беларускі навуковец і грамадскі дзеяч С. М. Некрашэвіч.

Эканоміка

Прамысловасць

У структуры прамысловай вытворчасці рэгіёна найбольшую ўдзельную вагу маюць харчовая, хімічная і нафтахімічная прамысловасць, машынабудаванне. Адмысловае развіццё атрымала станкабудаўнічая галіна. Яна прадстаўленая прадпрыемствамі па вытворчасці металарэзных станкоў, кавальска-прэсавага абсталявання.

Сельская гаспадарка

Прыродныя ўмовы Адэскай вобласці спрыяльныя для гадоўлі зімавой пшаніцы, кукурузы, проса, ячменю, сланечніка. У паўночнай і цэнтральнай частках вобласці можна выгадоўваць цукровы бурак, у паўднёвай — вінаград.

Транспарт

Чыгуначны транспарт

Адэская вобласць мае сетку чыгунак, якой кіруе Адэская чыгунка. Таксама ў вобласці ёсць лініі вузкакалейных чыгунак.

Агульныя звесткі

Адміністрацыйны цэнтр Адэскай вобласці — горад Адэса.

Лік адміністрацыйных адзінак, рад і населеных пунктаў вобласці:

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Уряд визначив адміністративні центри та затвердив території громад усіх областей

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вобласці Украіны
Адэская вобласць