wd wp Пошук:

Прыметнік

Прыметнік[1] — самастойная часціна мовы, якая абазначае якасць, уласцівасць або прыналежнасць прадмета і адказвае на пытанне «які», «якая», «якія», «чый». У беларускай мове прыметнікі змяняюцца па родах, склонах і ліках.

У сказе прыметнік можа быць азначэннем і іменным выказнікам.

Разрады прыметнікаў

Паводле значэння і граматычных уласцівасцей існуе тры разрады прыметнікаў: якасныя, адносныя і прыналежныя.

Якасныя прыметнікі

Абазначаюць прымету, якую можна мець у большай ці меншай ступені. Адказваюць на пытанне «які».

Як правіла, якасныя прыметнікі маюць наступныя ўласцівасці:

Некаторыя якасныя прыметнікі не задавальняюць усім вышэйпрыведзеным прыметам. Напрыклад, прыметнікі босы, барадаты, вусаты не маюць ступеней параўнання, а прыметнікі крохкі, ліпкі не маюць ацэначных форм.

У якасных прыметнікаў можа быць дзве формы: поўная (дужы, вясёлы, ра́ды, лю́бы) і кароткая (дуж, весел, рад, люб). Поўная форма змяняецца па ліках, родах і склонах. У сказе кароткая форма якасных прыметнікаў ужываецца як выказнік. Поўная ж бывае як азначэннем, так і выказнікам. Некаторыя якасныя прыметнікі ў сучаснай мове ўжываюцца толькі ў поўнай форме (напрыклад, моцны, хоць у старабеларускіх тэкстах сустракаецца форма моцан). Іншыя, наадварот, часцей ужываюцца ў кароткай форме (рад, здацен, павінен, патрэбен, удзячан).

Ступені параўнання ў сучаснай беларускай мове Якасныя прыметнікі ўтвараюць дзве ступені параўнання: вышэйшую і найвышэйшую. Формы ступеней параўнання бываюць простыя і складаныя.

У выпадку, калі ступень параўнання выражаецца не адным словам, а некалькімі (больш разумны, самы прыгожы), кажуць аб складанай ці аналітычнай форме. Калі ступень параўнання выражаецца адным словам, форма называецца простаю, ці сінтэтычнаю.

Прыметнікі, якія не адносяцца да якасных, не маюць ні вышэйшае, ні найвышэйшае ступені.

Параўнанне форм ступеней параўнання ў беларускай і рускай мовах
Ступень параўнання Беларуская Руская
Вышэйшая Простая разумнейшы (за каго-н., чым хто-н.) умнее (кого-н., чем кто-н.)
Складаныя больш разумны (чым хто-н.) более умный (чем кто-н.)
Найвышэйшая Простая найразумнейшы умнейший
наиумнейший
Складаныя найбольш разумны
самы разумны
(разумнейшы за ўсіх)
(разумнейшы чым хто)
наиболее умный
самый умный
(умнее всех)
(умнее чем кто-либо)

Адносныя прыметнікі

Адносныя прыметнікі выражаюць адносіны прадмета да іншага прадмета (дзвярны), матерыялу (жалезны), дзеяння (пральны, драбільны), прызначэння прадмета (пісьмовы, службовы), часу (студзеньскі), месца (мінскі), адзінкі вымярэння (пяцігадовы, двухпавярховы, кілаграмовы) і г. д.

Адносныя прыметнікі маюць толькі поўную форму, не маюць ступеней параўнання і форм ацэнкі, не спалучаюцца з прыслоўямі меры («вельмі», «занадта» і пад.), не маюць антонімаў.

Прыналежныя прыметнікі

Прыналежныя прыметнікі абазначаюць прыналежнасць прадмета жывой істоце ці асобе (бацькаў, Міколкаў, сястрын, Любін). Адказваюць на пытанне «чый».

Прыналежныя прыметнікі ўтвараюцца:

Ужываюцца пераважна ў кароткай форме, не маюць ступеней параўнання і не спалучаюцца з прыслоўямі меры («вельмі», «зусім», «занадта» і пад.), не маюць антонімаў.

Агульныя звесткі

Межы лексіка-граматычных разрадаў прыметнікаў рухомыя. Так, прыналежныя і адносныя прыметнікі могуць набываць значэнне якасных: сабачы хвост (прыналежны), сабачая стая (адносны), сабачае жыццё (якасны).

Зноскі

  1. Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы. Мн.:БелЭн, 2002, С.514.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Часціны мовы