wd wp Пошук:

Нямецкая мова ў Аўстрыі

Распаўсюджванне нямецкай мовы ў Германіі, Аўстрыі і Швейцарыі ў якасці афіцыйнага (цёмна-бірузовая вобласць) і ў якасці мовы меншасцей (блакітны колер)

Нямецкая мова ў Аўстрыі з’яўляецца афіцыйнай мовай. Паводле артыкула 8 Канстытуцыі Аўстрыі 1920 года, нямецкая мова з’яўляецца дзяржаўнай мовай рэспублікі, нягледзячы на існаванне некалькіх моў меншасцей, права на выкарыстанне якіх замацавана законам. Колькасць носьбітаў нямецкай мовы ў Аўстрыі складае каля 7,57 млн чалавек.

Нароўні з нямецкай у Аўстрыі афіцыйна выкарыстоўваюцца таксама славенская мова ў Карынтыі і Штырыі, венгерская і градзішчанска-харвацкая мовы ў Бургенландзе. У паўсядзённым жыцці і ў дзяржаўным кіраванні выкарыстоўваецца аўстрыйскі нацыянальны варыянт нямецкай мовы (разнавіднасць верхненямецкай). Гэты моўны нацыянальны варыянт развіваўся ў часы Другой Аўстрыйскай рэспублікі і быў унармаваны ў 1951 годзе апублікаваным Аўстрыйскім слоўнікам (ням.: Österreichisches Wörterbuch).

У якасці моў меншасцей Еўрапейская хартыя рэгіянальных моў прызнала градзішчанска-харвацкую і цыганскую ў Бургенландзе (часткі 2 і 3), славацкую і чэшскую ў Вене (частка 2), славенскую ў Карынтыі і Штырыі (часткі 3 і 2) і венгерскую ў Вене і Бургенландзе (часткі 2 і 3).

Крыніцы

Тэмы гэтай старонкі (4):
Мовы Аўстрыі
Распаўсюджанне нямецкай мовы ў свеце
Нямецкія дыялекты паводле краін
Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы