wd wp Пошук:

Кітайская мова

Кітайская мова (中文, джунвэнь, або 汉语, ханьюй) — мова ці моўная галіна сіна-тыбецкай моўнай сям’і, якая складаецца з некалькіх разнавіднасцей, у рознай ступені узаемазразумелых[1][2]. Яна з’яўляецца афіцыйнай мовай КНР, Тайваня і Сінгапура. Кітайская — самая распаўсюджаная сучасная мова. На ёй гавораць звыш 1 млрд чалавек[3]. Прыблізна для 900 млн з іх роднай з’яўляецца паўночнакітайскі дыялект, які лёг у аснову літаратурнага стандарта путунхуа.

Кітайская мова служыць адной з 6 афіцыйных і рабочых моў ААН. Гістарычна гэта мова народнасці хань, якая пераважае ў нацыянальным складзе КНР (больш за 90 % насельніцтва краіны). Акрамя таго, дзясяткі мільёнаў кітайцаў, якія захоўваюць сваю мову, жывуць практычна ва ўсіх краінах Паўднёваўсходняй Азіі (на Сінгапуры складаючы больш за 75 % насельніцтва); значная кітайская дыяспара рассеяна па ўсім свеце.

Кітайская мова ўяўляе сабой сукупнасць даволі розных дыялектаў, і таму разглядаецца многімі мовазнаўцамі як самастойная моўная галіна, якая складаецца з асобных, хоць і роднасных паміж сабой, моўных і/або дыялектных груп[1].

Пісьменства

Сістэма іерагліфічнага пісьма складаная і цяжкая для засваення. Колькасць асобных знакаў у кітайскай пісьменнасці ўжо даўно складае дзясяткі тысяч. Адзін з першых слоўнікаў кітайскіх іерогліфаў «Шовэнь Цзецзы», складзены ў 93 г. н.э., змяшчаў 9353 іерогліфы. У слоўніку Кансі, складзеным у пачатку 18 ст. пры імператары Кансі, ужо знаходзіцца больш за 49 тыс. знакаў. Зараз у сістэме кітайскай пісьменнасці налічваецца больш 60 тыс. іерогліфаў.

Веданне 8-10 тысяч іерогліфаў кажа ўжо аб высокай іерагліфічнай падрыхтоўцы. Сучасныя кітайскія школы дамагаюцца засваення школьнікамі 4-5 тыс. іерогліфаў. Веданне 6-7 тысяч часта ўжываных іерогліфаў цалкам дастаткова для чытання газет, часопісаў, папулярнай грамадска-палітычнай і мастацкай літаратуры[4].

Зараз кітайскія іерогліфы існуюць у 2 варыянтах: спрошчаным, прынятым у мацерыковым Кітаі, і традыцыйным на Тайвані, у Ганконгу, і ў некаторых іншых краінах.

Традыцыйна ў Кітаі іерогліфы пісалі зверху ўніз, а слупкі ішлі справа налева. У цяперашні час у КНР пераважна пішуць гарызантальна, злева направа, па ўзоры еўрапейскіх моў; вертыкальнае пісьмо працягвае выкарыстоўвацца на Тайвані разам з гарызантальным. У мацерыковым Кітаі вертыкальнае пісьмо можна сустрэць як семантычную адсылку да традыцыйнай кітайскай культуры, напрыклад у выданнях па гісторыі мастацтваў, арт-перыёдыцы і да г. д.

Існуе некалькі сістэм транскрыпцыі кітайскай мовы ў алфавітную пісьменнасць. Найбольш шырока вядома з іх з’яўляецца сістэма піньінь, якая мае афіцыйны статус у КНР і ААН. Акрамя іх існуюць сістэмы Чжуінь фухао, сістэма Уэйда-Джайлза, гоюй ломацзы, ельскія сістэмы для запісу іерогліфаў лацінскімі літарамі. Для запісу кірыліцай ёсць сістэма Паладзія і стандарт руска-кітайскай транслітарацыі.

Пераўтварэнне слоў іншых моў у іерогліфы рэгулюецца не строга, таму ў аднаго замежнага слова можа быць некалькі варыянтаў іерагліфічнага запісу.

Фанетыка

У кітайскай мове кожны іерогліф вымаўляецца з асаблівым музычным націскам. Яго змяненне вядзе да змены сэнсу, што перадаецца дадзеным іерогліфам. У путунхуа кожны склад можа мець 5 варыянтаў вымаўлення[5]:

Гучанне тонаў ад першага да чацвёртага

Галосныя і зычныя кітайскай мовы ўтвараюць абмежаваную колькасць складаў. У путунхуа налічваецца 414 складаў, з улікам тонавых варыянтаў 1332[6].

Сучасныя табліцы асноўных складоў, якія патрэбна ведаць у КНР для здачы дзяржаўнага тэста на ўзровень ведання путунхуа маюць 400 складоў без уліку тонавых адрозненняў. Табліцы складаюцца на аснове нарматыўнага фанетычнага слоўніка Сіньхуа Цзыдянь.

Дыялектныя групы

Асноўны артыкул: Спіс кітайскіх дыялектаў

Карта дыялектных груп кітайскай мовы

У кітайскай мове вылучаецца 7 дыялектных груп[7]: паўночная (北, самая шматлікая — звыш 800 млн носьбітаў), у (吴), сян (湘), гань (赣), хакка (客家), юэ (粤), мінь (闽). Дыялекты адрозніваюцца фанетыкай, лексікай, часткова граматыкай, хоць асновы іх граматыкі і слоўнікавага складу адзіныя. Сродкам зносін носьбітаў розных дыялектаў служыць нарматыўная кітайская мова, якая ў Кітаі называецца путунхуа (普通话), у Сінгапуры хуаюй (华语), на Тайвані — гаюй (國語, спрошч. 国语), паміж імі існуюць вельмі нязначныя адрозненні ў фанетыцы, на пісьме ў путунхуа і хуаюй выкарыстоўваюцца спрошчаныя іерогліфы, а ў гаюй — традыцыйнае (поўнае) напісанне іерогліфаў. Пры крайняй неабходнасці можна паразумецца, напісаўшы іерогліфы на паперы або намаляваўшы іх рукой у паветры. Літаратурная мова абапіраецца на паўночныя дыялекты. Фанетычная норма — пекінскае вымаўленне (аднак у эпоху дынастыі Тан, калі была створана большасць класічных кітайскіх тэкстаў, норма была блізкая хутчэй да цяперашняй дыялектнай групы хакка).

На думку некаторых заходніх мовазнаўцаў, кітайская — гэта не адзіная мова, а сямейства моў, а тое, што традыцыяналісты называюць дыялектамі кітайскай, на самай справе — розныя мовы[8].

Гісторыя

Найстарэйшым корпусам пісьмовых дакументаў, якія фіксуюць існаванне кітайскай мовы, з’яўляюцца надпісы Цзягувэнь на касцях ахвярных жывёл і панцырах чарапах (XIV—XI стагоддзі да н. э.). Яны сведчаць аб існаванні сфарміраванай моўнай сістэмы ўжо ў перыяд Шан-Інь. Аднак іх адкрыццё адносіцца да пачатку XX ст. Вывучэнне ж працягваецца па сёння і яшчэ далёкае ад завяршэння.

Асноўным элементам, які змацаваў кітайскую моўную традыцыю, стала афіцыйная пісьмовая мова вэньянь. Дамінаванне адзінай пісьмовай сістэмы стала ўнікальнай з’явай, якая дапускала існаванне разнастайных дыялектаў, якія некаторы час развіваліся ў рамках незалежных дзяржаў. (Гл. старажытнакітайская мова beru)

Па палітычных прычынах, дамінуючае значэнне ў кітайскай мове набылі паўночныя дыялекты, якія адрозніваліся большаю аднастайнасцю ў параўнанні з паўднёвымі. На іх аснове сфарміравалася «мова чыноўнікаў», гуаньхуа, якая стала афіцыйнай мовы імперыі. Разам з ёю развівалася таксама т. зв. байхуа beru — размоўная мова простага люду.

Кардынальным паваротам у гісторыі кітайскай культуры стала пісьмовае выкарыстанне гутарковай мовы; лічыцца, што першынство ў гэтым належыць Цзінь Шэнтаню been (кіт. трад. 金聖歎, спр. 金圣叹, 1610?—1661). Рух за дэмакратызацыю граматнасці ў пачатку XX ст. азнаменаваў сабой рэвалюцыйны пераход на байхуа, як асноўную мову пісьмовых зносін, і пачатак уніфікацыі кітайскіх дыялектаў.

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2

    • David Crystal, The Cambridge Encyclopedia of Language (Cambridge: Cambridge University Press, 1987), p. 312. «The mutual unintelligibility of the varieties is the main ground for referring to them as separate languages.»
    • Charles N. Li, Sandra A. Thompson. Mandarin Chinese: A Functional Reference Grammar (1989), p 2. «The Chinese language family is genetically classified as an independent branch of the Sino-Tibetan language family.»
    • Jerry Norman. Chinese (1988), p.1. «The modern Chinese dialects are really more like a family of languages».
    • John DeFrancis. The Chinese Language: Fact and Fantasy (1984), p.56. «To call Chinese a single language composed of dialects with varying degrees of difference is to mislead by minimizing disparities that according to Chao are as great as those between English and Dutch. To call Chinese a family of languages is to suggest extralinguistic differences that in fact do not exist and to overlook the unique linguistic situation that exists in China.»
  2. Китайский язык // БРЭ. Т.14. М.,2009.

  3. Summary by language size (англ.)  // Lewis, M. Paul (ed.), 2009. Ethnologue: Languages of the World, Sixteenth edition. Dallas, Tex.: SIL International.

  4. Асаблівасці кітайскай іерагліфікі

  5. Norman, Jerry (1988), Chinese, Cambridge: Cambridge University Press, ISBN 978-0-521-29653-3.

  6. Алексахин А.Н. Теоретическая фонетика китайского языка. Базовый курс теоретической фонетики современного китайского языка путунхуа. / Алексахин А.Н.. — Допущено Министерством образования и науки Российской Федерации в качестве учебного пособия для студентов педагогических вузов по специальности “Иностранные языки”. Издание второе, исправленное и дополненное. — Москва: Восточная книга, 2011. — С. 342. — 1 -342 с. — ISBN 978-5-7873-0541-8.

  7. Кітайская мова // Беларуская энцыклапедыя. Т. 8. С. 311.

  8. «What is the Chinese language?» The Economist, Dec 13th 2011

Літаратура

Практычная літаратура

Спасылкі

Вікіпедыя

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны

кітайскай

Тэмы гэтай старонкі (26):
Тонавыя мовы
Мовы Малайзіі
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з рускай
Мовы Аўстраліі
Мовы М’янмы
Мовы Ганконга
Мовы Макаа
Мовы Карэі
Мовы Лаоса
Мовы Сінгапура
Мовы ЗША
Мовы Тайваня
Кітайская мова
Мовы Новай Зеландыі
Мовы Кітая
Мовы Інданезіі
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Кітайцы
Мовы В’етнама
Мовы з памылкай у ISO 639-2
Мовы і дыялекты паводле алфавіта
Вікіпедыя:Істотныя артыкулы
Мовы Камбоджы
Мовы Канады
Мовы з памылкай у ISO 639-3
Вікіпедыя:Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай