wd wp Пошук:

Пунктуацыя

Пунктуацыя (лац.: punctuatio: ад punctum — «кропка») — унармаваная сістэма правіл ужывання на пісьме знакаў прыпынку дзеля падзялення тэксту адпаведна яго лагічным, сінтаксічным ды інтанацыйным асаблівасцям.

Табліца знакаў пунктуацыі

Сімвал НазваФункцыя
. кропкаСканчае сказы, пазначае скарачэнні.
, коскаАддзяляе граматычна раўнапраўныя часткі ў складаных сказах, некалькі элементаў у пералічэнні, звароты.
; кропка з коскайФункцыянальна падобна да коскі, аднак аддзяляе складаныя (альбо ўскладненыя) па будове граматычна раўнапраўныя часткі.
: двукроп’еАддзяляе сказ ці яго частку, якая развівае альбо дапаўняе папярэдні тэкст. Таксама папярэднічае простай мове.
! клічнікСканчае загадны, пабуджальны ці экспрэсіўны сказ.
? пытальнікПаказвае на сказ, які мае ў сабе пытанне.
працяжнікАддзяляе галоўныя часткі сказа, параўноўваныя моўныя адзінкі, часткі складанага бяззлучнікавага сказа, частку дыялогу, паказвае паўзу ў дзеянні. Аддзяляецца з абодвух бакоў пропускамі.
дэфісЗлучае цесна звязаныя словы, у канцы радка азначае перанос слова. Пішацца без пропускаў.
шматкроп’еАзначае няскончаны, абарваны сказ.
«» „“‘ "" двукоссеАзначае простую мову, цытаты і пад.
апостраф
() [] \{\} 〈〉 дужкіАзначаюць адвольна ўстаўленыя кавалкі тэксту.
/ касая рысаАддзяляе варыянтныя альбо супярэчлівыя выразы.

Кропка, коска, клічнік, пытальнік, двукроп’е, кропка з коскай і шматкроп’е пішуцца адразу пасля слова, пасля чаго робіцца пропуск. Тэкст у дужках альбо двукоссі пішацца неадрыўна ад іх. Калі ў тэксце адзін за адзін ідуць два знакі прыпынку (напр. кропка і коска альбо клічнік і пытальнік), паміж імі пропускі не ўстаўляюцца.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Пунктуацыя
Тыпаграфіка