wd wp Пошук:

Фрыдрых Энгельс

Фрыдрых Энгельс (ням.: Friedrich Engels; 28 лістапада 1820, Бармэн, цяпер раён Вуперталя, Германія — 5 жніўня 1895, Лондан) — нямецкі філосаф і эканаміст.

Актыўна ўдзельнічаў у арганізацыі і дзейнасці «Саюза камуністаў», разам з К. Марксам напісаў «Маніфест Камуністычнай партыі» (1848). У 1848—1849 К. Маркс і Ф. Энгельс выдавалі ў Кёльне «Новую Рэйнскую газету», у 1849 Фрыдрых Энгельс удзельнічаў ва ўзброеным паўстанні. З 1849 жыў у Вялікабрытаніі, працаваў у гандлёвай канторы. З’яўляўся адным з кіраўнікоў 1-га Інтэрнацыянала, пасля смерці Маркса быў дарадцам еўрапейскіх сацыялістаў.

Асноўныя працы: «Становішча рабочага класа ў Англіі» (1845), «Анты-Дзюрынг» (1878), «Паходжанне сям’і, прыватнай уласнасці і дзяржавы» (1884), «Людвіг Феербах і канец класічнай нямецкай філасофіі» (1886), «Дыялектыка прыроды» (1873—1882, апублікавана ў 1925).

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Friedrich Engels // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Энгельс Фридрих // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Памерлі ў 1895 годзе
Памерлі 4 жніўня
Вучоныя паводле алфавіта
Памерлі ў Лондане
Памерлі 5 жніўня
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Нарадзіліся ў 1820 годзе
Нарадзіліся 28 лістапада
Выпускнікі Берлінскага ўніверсітэта
Асобы
Памерлі ад раку стрававода
Філосафы Германіі