wd wp Пошук:

Frankfurter Allgemeine Zeitung

«Frankfurter Allgemeine Zeitung» (вымаўляецца: Франкфуртэр альгемайнэ цайтунг) — адна з вядучых газет Германіі. Яе штодзённы тыраж складае 363.465 асобнікаў. ФАЦ — самая распаўсюджаная з нямецкіх газет за межамі ФРГ. FAZ — нямецкая ліберальна-кансерватыўная надрэгіянальная газета. Яе нядзельны выпуск называецца Frankfurter Allgemeine Sonntagszeitung. Асноўным акцыянерам FAZ, якая па сваёй структуры з’яўляецца акцыянерным таварыствам закрытага тыпу, з’яўляецца заснаваны ў красавіку 1959 года Незалежны фонд FAZIT (FAZIT-Stiftung gemeinnützige Verlagsgesellschaft mbH), і сама газета не залежыць ад якой-небудзь партыі ці палітычнай арганізацыі. Яе рэдакцыйная палітыка не залежыць ад аднаго чалавека (галоўнага рэдактара), як гэта бывае ў большасці выданняў, а вызначаецца групай з пяці адказных рэдактараў (у цяперашні час гэта: Вернер Д’Інка (Werner D’Inka), Бертольд Колер (Berthold Kohler) , Гюнтэр Ноненмахер (Günther Nonnenmacher), Франк Шырмахер (Frank Schirrmacher) і Хольгер Штэльцнер (Holger Steltzner)).

  1. The ISSN portalParis: ISSN International Centre, 2005. — ISSN 0174-4909
Тэмы гэтай старонкі (7):
Газеты на нямецкай мове
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1949 годзе
Вікіпедыя:Газеты без геаграфічных каардынат
Газеты Германіі
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Газеты паводле алфавіта