wd wp Пошук:

Партугальская мова

Партуга́льская мо́ва (парт.: língua portuguesa) — мова раманскай групы індаеўрапейскай сям’і моў.

Афіцыйная мова Партугаліі, Бразіліі, Анголы, Мазамбіка, Каба-Вердэ, Гвінеі-Бісау, Сан-Тамэ і Прынсіпі, Усходняга Тымора і Макаа. Пісьменнасць на аснове лацінскага алфавіту. Развілася з сярэдневяковай галісійска-партугальскай мовы. Існуюць два асноўныя варыянты — еўрапейскі (pt-pt) і бразільскі (pt-br), якія адрозніваюцца адзін ад аднаго на ўзроўні фанетыкі, лексікі, арфаграфіі і, у меншай ступені, граматыкі. У Анголе і Мазамбіку выкарыстоўваецца еўрапейскі варыянт партугальскай мовы з вялікай колькасцю лексічных запазычанняў з афрыканскіх моў. У іншых афрыканскіх краінах партугальская мова, прынамсі ў сферы паўсядзённага выкарыстання, у значнай ступені крэалізаваная.

Гл. таксама

Зноскі

  1. “Portuguese Language”. Portuguese Language. Microsoft Corporation. 2009. http://uk.encarta.msn.com/dictionary_1861758655/Portuguese.html. Retrieved on 2010-12-05. “Native speakers: 150 million.".  Архівавана 4 чэрвеня 2011.
  2. 1 2 Lewis, M. Paul. Portuguese (нявызн.). Ethnologue: Languages of the World, Sixteenth edition. SIL International (2009). — «Population total all countries: 177,981,570.»  Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2011. Праверана 5 снежня 2010.

Спасылкі

Вікіпедыя

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны

Página principal партугальскай

Тэмы гэтай старонкі (14):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Партугальская мова
Мовы Анголы
Мовы Сан-Тамэ і Прынсіпі
Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Мовы Партугаліі
Мовы Бразіліі
Мовы і дыялекты паводле алфавіта
Мовы Гвінеі-Бісау
Вікіпедыя:Істотныя артыкулы
Мовы Усходняга Тымора
Мовы Макаа
Мовы Мазамбіка
Мовы Каба-Вердэ