wd wp Пошук:

Лексіка

Лексіка (стар.-грэч.: τὸ λεξικόν які адносіцца да слова) — сукупнасць слоў, слоўнікавы склад мовы безадносна да паходжання слоў, часу іх узнікнення, стылістычнай і экспрэсіўнай дыферэнцыяцыі.

Таксама гэтым тэрмінам азначаюць розныя пласты слоў у мове, якія вылучаюцца паводле тых ці іншых прыкмет: літаратурная лексіка, дыялектная лексіка, лексіка асобных пісьменнікаў або твораў, лексіка агульнаўжывальная, кніжная, стылістычна нейтральная, экспрэсіўная і г.д.

Лексіка з’яўляецца аб’ектам вывучэння лексікалогіі.

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Лексікалогія
Лексіка