Ро́дная мо́ва — адно з найважнейшых паняццяў сацыялiнгвiстыкі і этналогіі, якое ў наш час набыло паліталагічнае гучанне і міждысцыплінарны статус[1].
Існуюць наступныя вызначэнні гэтага паняцця:
Беларускімі навукоўцамі адзначаецца, што родная мова спасцігаецца чалавекам адначасова з развіццём здольнасці мысліць, што гэта хутчэй прысваенне мовы, а не яе асваенне, вывучэнне[1]. Але паняцце «родная мова» не зводзіцца выключна да мовы, першай засвоенай у дзяцінстве. У сацыялінгвістычных працах падкрэсліваюцца недахопы ідэнтыфікацыі паняцця «родная мова» іншымі асобамі, паколькі нярэдкія выпадкі, калі двухмоўныя людзі лепш ведаюць адну мову (на якой атрымалі адукацыю), аднак адчуваюць мацнейшую прывязанасць да іншай мовы, якую і называюць роднай.[8] Часам родная мова чалавека змяняецца на працягу жыцця[8]. Так Вахцін і Галаўко адмыслова падкрэсліваюць, што «матчына мова — не абавязкова родная, родная мова — не абавязкова першая»[9].
Беларускімі перапісчыкамі насельніцтва прынята дапушчэнне, што родная мова — тая, якую чалавек засвоіў першай у раннім дзяцінстве[10]. Тым не меней, грамадства традыцыйна называе роднай беларускую[11][12].
Для прыцягнення ўвагі да праблемы зберажэння моўнай разнастайнасці ЮНЕСКА заснавала Міжнародны дзень роднай мовы.