wd wp Пошук:

Дзеяслоў

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Дзеяслоў, значэнні. Дзеясло́ў — самастойная часціна мовы, якая абазначае дзеянне ці стан, прымету прадмета як працэс і выражае яго ў граматычных катэгорыях трывання, стану, асобы, ладу, часу. Адказвае на пытанні «што рабіць?», «што зрабіць?», і ў сказе найбольш выкарыстоўваецца ў ролі выказніка.

Дзеяслоў як часціна мовы аб’ядноўвае словы са значэннем працэсуальнай прыметы, якую варта разглядаць як катэгарыяльную семантыку, што праяўляецца ў супастаўленні з часцінамоўнымі значэннямі іншых лексікаграматычных класаў слоў. Агульнае значэнне дзеясловаў прынята называць значэннем працэсуальнай прыметы ў шырокім сэнсе слова, у адрозненнe ад непрацэсуальнай прыметы, што перадаецца прыметнікамі (параўнаем: сябар хварэе і сябар хворы), і апрадмечанай прыметы, што абазначаецца назоўнікамі (хвароба). Вучоныя адзначаюць дзве асаблівасці значэння працэсульнай прыметы, адна з якіх заключаецца ў тым, што «кожны дзеяслоў утрымлівае ў сабе анафарычную прадметную сему, г. зн. адсылае да прадмета як крыніцы дзеяння, што адпавядае традыцыйнаму азначэнню “дзеяслоў як часціна мовы называе дзеянне прадмета”». Другой асаблівасцю працэсуальнай прыметы з’яўляецца яе здольнасць развівацца ў часе, таму працэсуальнасць заўсёды звязана з трывальна-часавымі характарыстыкамі дзеяслова. Значыць, дзеяслоў аб’ядноўвае клас слоў, якія граматычна выражаюць дзеянні як з’явы ў плане дынамічнага развіцця, працякання ці існавання ў часе. Пры характарыстыцы дзеясловаў у сказах Трыццаць дзеліцца на пяць. Беларусь мяжуе з Літвой. гавораць пра дзеяслоўную працэсуальную прымету як уласцівасць суб’екта.

Дзеяслоў мае граматычныя катэгорыі стану, трывання, ладу, часу, асобы, ліку і роду. Ён мае таксама складаную сістэму формаў, сярод якіх вылучаюцца:

Лексіка-семантычныя катэгорыі дзеяслова

Як казалася вышэй, дзеяслоў можа мець пэўныя семантычныя асаблівасці ў залежнасці ад патрэбы ў перадачы дзеяння ці стану прадмета. Дзеяслоў можа мець наступныя характарыскі:

Дзеяслоўныя формы

У іншых мовах вылучаюць яшчэ такія дзеяслоўныя формы, або аддзеяслоўныя часціны мовы:

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Дзеяслоў
Часціны мовы
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара