wd wp Пошук:

Сату-Марэ

Са́ту-Ма́рэ[2], Сатмар (венг.: Szatmar, рум.: Satu Mare) — горад у Румыніі, цэнтр аднайменнага жудзеца.

Этымалогія

Венгерская назва горада, Сатмар, паходзіць ад венгерскага імя Затмар. У гістарычным сачыненні Gesta Hungarorum паказваецца, што ў X стагоддзі на месцы сучаснага Сату-Марэ існавала паселішча пад назвай Castrum Zotmar. З румынскай мовы назва горада перакладаецца як «вялікая вёска».

Геаграфія

Горад размешчаны на паўночным захадзе краіны, на рацэ Сомеш. Знаходзіцца ў 13 км ад мяжы з Венгрыяй і ў 27 км ад мяжы з Украінай. Клімат кантынентальны, які характарызуецца гарачым летам і халоднымі зімамі.

Гарады-пабрацімы

Сату-Марэ з’яўляецца горадам-пабрацімам наступных гарадоў:

Зноскі

  1. Comunicat de presă privind rezultatele provizorii ale Recensământului Populaţiei şi Locuinţelor – 2011(нявызн.) (недаступная спасылка). Satu Mare County Regional Statistics Directorate (2 лютага 2012). Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2013. Праверана 6 сакавіка 2012.
  2. БелЭн, 2002

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Гарады Румыніі
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Населеныя пункты паводле алфавіта
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Сату-Марэ (жудзец)
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак