wd wp Пошук:

Англійская мова

Англійская мова — германская мова заходнегерманскай групы.

Распаўсюджанне: Вялікабрытанія, ЗША, Аўстралія, Канада, Новая Зеландыя, шэраг іншых краін усіх частак свету. Колькасць носьбітаў у свеце: 309,4 млн.ч. і 508 млн.ч. з улікам англійскай як другой роднай мовы (1999); у т.л., 55 млн.ч. у Вялікабрытаніі (1984)[2].

Адна з афіцыйных і рабочых моў ААН. Статус афіцыйнай або нацыянальнай мовы: Вялікабрытанія, ЗША, Канада, Аўстралія, Новая Зеландыя, Ірландыя, Індыя, 15 краін Афрыкі (1990[3]).

Англійская мова паходзіць ад мовы германскіх плямён (фрызаў, англаў, саксаў ды ютаў), якія перасяліліся ў Брытанію ў 5 стагоддзі. З іх дыялектаў утварылася стараанглійская мова. Пасля нармандскага заваявання ў 1066 годзе ў стараанглійскую мову перайшло шмат французскіх слоў. У выніку гэтага, а таксама знікнення часткі флексій, развіваецца сярэднеанглійская мова. Следам за тым адбыліся значныя змены ў вымаўленні, якія прывялі да фарміравання (каля 1500 года) сучаснай англійскай мовы. На сёння існуе вялікая колькасць рэгіянальных дыялектаў англійскай мовы (брытанская англійская, шатландская англійская, амерыканская англійская, індыйская англійская і гэтак далей).

У сувязі з засваеннем вялікай колькасці слоў са шматлікіх іншых моў на працягу ўсёй сваёй гісторыі, сучасная англійская мова змяшчае шырокі слоўнікавы запас, са складаным і нерэгулярным правапісам, асабліва ў дачыненні да галосных. Сучасная англійская асімілюе не толькі словы з іншых еўрапейскіх моў, але й моў з усяго свету. Оксфардскі слоўнік англійскай мовы налічвае больш за 250 тысяч розных слоў, не лічачы шматлікіх тэхнічных, навуковых і слэнгавых паняццяў[4][5].

Алфавіт

Алфавіт англійскай мовы заснаваны на лацінскім і складаецца з 26 літар, з іх 6 галосных і 20 зычных.

Пісьмовасць

Пісьменнасць існуе з 7—8 ст., пачаткова, да хрысціянізацыі (пачатай з 6 ст.), на аснове старажытнагерманскай рунічнай графікі, потым на аснове лацінскай графікі. Рунічны алфавіт («Футарк») уключаў 26 літар. Першы помнік: рунічны надпіс на Фрэнксавым куфэрку (7 ст.). Старажытныя помнікі: «Беавульф» (эпічная паэма, каля 700; захавалася ў пазнейшых спісках), «Англа-саксонская хроніка» (9 ст.), пераклад «Сусветнай гісторыі» Арозія (9 ст., пераклад караля Альфрэда); пераклад «Царкоўнай гісторыі англаў» біскупа Беды Вельмішаноўнага (9 ст.).

Сярод індаеўрапейскіх моў арфаграфія англійскай мовы лічыцца адной з самых складаных для вывучэння. Яна адносна дакладна адлюстроўвае англійскую вусную мову эпохі Адраджэння, але абсалютна не адпавядае сучаснай фанетыцы брытанцаў, амерыканцаў, аўстраліцаў і іншых носьбітаў мовы. Мноства слоў утрымлівае літары, якія не вымаўляюцца пры чытанні, і наадварот, многія гукі, якія вымаўляюцца, не маюць графічных эквівалентаў. Так званыя «правілы чытання» абмежаваны такой колькасцю выключэнняў, што губляюць усялякі практычны сэнс. Вучні вымушаны вывучаць напісанне і чытанне кожнага новага слова, у сувязі з чым у слоўніках прынята пазначаць транскрыпцыі кожнага слова. Вядомы лінгвіст Макс Мюлер назваў англійскую арфаграфію «нацыянальным бедствам».

Дыялекты

Распаўсюд англійскай мовы[6]:
     Краіны, дзе англійская мова - афіцыйная або мова большасці насельніцтва      Краіны, дзе англійская мова - адна з афіцыйных, але не мова большасці насельніцтва
Карта валодання англійскай мовай у Еўрасаюзе

Асноўны артыкул: Дыялекты англійскай мовы У англійскай мовы мноства дыялектаў. Іх разнастайнасць у Вялікабрытаніі значна большая, чым у ЗША, дзе асноўнай літаратурнай нормай да сярэдзіны ХХ ст. з’яўляўся сярэднеатлантычны (Mid-Atlantic) дыялект. З 1950-х гг. галоўную ролю набыў сярэдне-заходні (Mid-Western) дыялект. Сучасныя даследчыкі вылучаюць значную варыятыўнасць англійскай мовы ў сучасным свеце.

Сучасная англійская мова мае вялікую колькасць тэрытарыяльных дыялектаў: у Вялікабрытаніі — шатландскі, група паўночных, цэнтральных (усходне-цэнтральных і заходне-цэнтральных), паўднёвых і паўднёва-заходніх дыялектаў; у ЗША — групы дыялектаў усходне-англійская, сярэдне-атлантычная (цэнтральная), паўднёва-усходняя, сярэдне-заходняя. Дыялектныя адметнасці ў Вялікабрытаніі значна болей выразныя, чым у ЗША, дзе асновай літаратурнай нормы стаў цэнтральны дыялект.

Наяўныя амерыканскі, канадскі і аўстралійскі варыянты літаратурнай нормы адрозніваюцца ад літаратурнай англійскай мовы галоўным чынам вымаўленнем і лексікай.

Англія

Асноўны артыкул: Дыялекты англійскай мовы ў Англіі

Гісторыя

Продак сучаснай англійскай мовы — старажытнаанглійская мова — вылучылася ў дапісьмовы перыяд сваёй гісторыі з асяроддзя германскіх моў, захаваўшы шмат агульнага як у лексіцы, так і ў граматычнай структуры. У ранейшы перыяд старажытныя германцы вылучыліся з індаеўрапейскай культурна-моўнай супольнасці — на глебе апошняй сфарміраваліся як індаіранскія мовы (індаарыйскія, іранская), так і большасць еўрапейскіх (кельцкія, германскія, раманскія, італійскія, балтыйскія і славянскія мовы). У германскіх мовах захаваліся старажытныя пласты агульнай індаеўрапейскай лексікі, але трансфармаваліся паводле законаў Грыма і Вернера. Так індаеўрапейскае паходжанне маюць паняцці роднасці (mother, father, sister, brother, daughter, son) і некаторыя лічэбнікі.

Выдзяляюцца перыяды развіцця: старажытнаанглійскі (7—11 ст.; англаксонская мова), сярэднеанглійскі (12—15 ст.; сярэднеанглійская мова), ранні новаанглійскі (16—17 ст.; ранняя новаанглійская мова), новаанглійскі (з 18 ст.).

Старажытнаанглійскі перыяд Асноўны артыкул: Старажытнаанглійская мова Англійская мова паходзіць ад паўночнаморскіх германскіх дыялектаў been Паўночнага мора, якія былі прынесены на Брытанскія астравы германскімі пасяленцамі з розных частак цяперашніх Нідэрландаў, паўночна-заходняй Германіі і Даніі[7]. Да таго часу ў Рымскай Брытаніі карэннае насельніцтва, як мяркуецца, гаварыла на агульнабрэтонскай мове been, кельцкай па паходжанню, пры суперстратным уплыве лацінскай мовы, які тлумачыцца 400-гадовым перыядам знаходжання ў складзе Рымскай дзяржавы[8]. Адным з гэтых прышлых германскіх плямён былі англы[9], якія, на думку Беды Вялебнага, поўнасцю перасяліліся ў Брытанію[10]. Назва «Англія» (англ.: England ад Engla land[11] «зямля англаў») і прыметнік «англійскі» (англ.: English, старажытнаанглійскае Englisc[12]) утвораны ад назвы гэтага племені, але саксы, юты і некаторыя іншыя германскія народы берагоў Фрысландыі, Ніжняй Саксоніі, Ютландыі і Паўднёвай Швецыі таксама перамясціліся на Брытанскія астравы ў гэтую эпоху[13][14].

Перасяліўшыся ў Брытанію, англы, саксы і юты ўступілі ў жорсткую барацьбу з мясцовым кельцкім насельніцтвам. Сутыкненне з кельтамі амаль не паўплывала ні на структуру старажытнаанглійскай мовы, ні на яе слоўнік. Не болей за 80 кельцкіх слоў захавалася ў помніках старажытнаанглійскай мовы. Сярод іх:

словы, звязаныя з культам: cromlech — кромлех (пабудовы друідаў), coronach — старажытны шатландскі пахавальны абрад; словы вайсковага характару: javelin — дзіда, pibroch — вайсковая песня; назвы жывёл: hog — свіння. Першапачаткова старажытнаанглійская мова была неаднароднай групай дыялектаў, што адлюстроўвала рознае паходжанне жыхароў тагачаснай Англіі beru[15]. У старажытнаанглійскі перыяд мовы (гаворкі) старажытнагерманскіх плямён англаў, саксаў і ютаў сфарміравалі 4 тэрытарыяльныя дыялекты: нартумбрыйскі, мерсійскі, уэсекскі, кентскі.

Заняпад паўночных і паўночна-ўсходніх зямель ад скандынаўскіх набегаў і палітычна-эканамічнае ўзмацненне Уэсекскага каралеўства (9—11 ст.) прывялі да таго, што уэсекскі (заходнесаксонскі) дыялект been з часам пачаў пераважаць і стаў асновай для тагачаснай літаратурнай мовы, і іменна на гэтай гаворцы быў напісаны «Беавульф». Большасць помнікаў гэтага перыяду таксама захавалася ва ўэсекскай рэдакцыі. Мовы кельцкіх народаў захаваліся пераважна ў геаграфічных назвах.

У старажытнаанглійскай мове ​​пазней адбыліся змены, звязаныя з дзвюма хвалямі нашэсцяў. Першай хваляй сталі носьбіты паўночнагерманскіх моў, калі Хальфдан Рагнарсан been і Івар Бяскосты beru пачалі заваяванне і каланізацыю паўночнай часткі Брытанскіх астравоў у VIII і IX стагоддзях (гл. Данелаг). Другой хваляй было нашэсце ў краіну ў XI стагоддзі нарманаў, носьбітаў раманскай старанармандскай мовы beru. Старанармандская мова развілася ў англанармандскую beru, а затым у англа-французскую beru, увёўшы ва ўжытак пласт слоў, звязаных з судоваю справай і дзяржаўным кіраваннем. Гэтыя дзве падзеі прывялі не толькі да пашырэння лексікону скандынаўскімі і нармандскімі словамі, але і да спрашчэння граматыкі стараанглійскай мовы, зрабіўшы яе такім чынам незвычайна адкрытаю для запазычання новых слоў з іншых моў.

Сярэднеанглійскі перыяд Асноўны артыкул: Сярэднеанглійская мова Дадзены этап рахзвіцця англійская мовы ахоплівае перыяд 1066—1485 гг. У 1066 г. Англію заваявалі нарманы, якія зрабілі сваю (французскую) мову моваю эліты. Англійская існавала ў якасці народнай, маючы 3 асноўныя дыялектныя зоны — паўночную, цэнтральную, паўднёвую. Таксама на ёй размаўлялі рэшткі англа-саксонскай арыстакратыі. Але буйныя землеўладальнікі, якія належылі да англа-саксонскай большасці, патроху павялічвалі свой уплыў, нарманы ўсё болей асіміляваліся. Сярэднеанглійская мова ўзнікла на базе англа-саксонскай, з французскім уплывам. Творы Джэфры Чосера «Кентэрберыйскія апавяданні beru» і «Смерць караля Артура» Томаса Мэлары з’яўляецца самымі вядомымі ўзорамі мовы таго часу. Працэс пранікнення французскіх слоў у англійскую мову дасягае вяршыні ў 1250—1400 гг.

Гэты перыяд характарызаваўся значнымі змяненнямі фанетыкі і граматыкі пад уплывам французскай мовы. У прыватнасці старафранцузскае паходжанне мае большасць слоў, якое мае дачыненне да кіравання дзяржавай (акрамя германскіх king і queen — «кароль» і «каралева» адпаведна).

большасць дваранскіх тытулаў:

словы, якія маюць дачыненне да вайсковай справы:

судовыя паняцці:

царкоўныя паняцці:

Цікава, што слова, якія маюць дачэненне да гандлю і прамысловасці — французскага паходжання, а назвы простых рамёстваў — германскага. Прыклад першых: commerce — гандаль, industry — прамысловасць, merchant — купец. Аднак назвы большасці жывёл — германскія, а назвы мяса гэтых жывёл запазачыная з французская мовы, што заўважыў яшчэ Вальтэр Скот у рамане «Айвенга»:

прыклад першых’:

прыклад другіх:

і г.д. Граматычная структура мовы мяняецца і далей: імянныя і дзеяслоўныя канчаткі спачатку змешваюцца, а потым, у канцы гэтага перыяду, амаль цалкам знікаюць. У прыметніках акрамя канчаткаў, што раней утваралі параўнальныя ступені, з’яўляюцца дадатковыя словы more ‘болей’ і most ‘найболей’. У перыяд 1400—1483 гг. адбываецца перамога лонданскага дыялекту над іншымі. Лонданскі дыялект узнік на базе сінтэзу паўднёвых і цэнтральных дыялектаў. У фанетыцы адбываецца так званы Вялікі зрух галосных.

У выніку міграцыі часткі брытанцаў на тэрыторыю ірландскага графства Уэксфорд у 1169 г. сфарміравалася мова ёла, якая знікла ў сярэдзіне ХІХ ст.

Новаанглійскі перыяд У 16—17 ст. складваецца ранняя новаанглійская мова. Перыяд сучаснай англійскай мовы been, да якога адносяцца творы Уільяма Шэкспіра[16] і Біблія караля Якава, звычайна адлічваюць прыблізна ад 1550. Пасля таго, як Злучанае Каралеўства стала каланіяльнай дзяржавай, англійская мова служыла «лінгва франка» для калоній Брытанскай імперыі. У паслякаланіяльны перыяд некаторыя з новаствораных нацый, у склад якіх уваходзілі носьбіты некалькіх розных аўтахтонных моў beru, выбралі англійскую мову ў якасці лінгва франка, каб пазбегнуць палітычных складанасцей, звязаных з узвышэннем аднае аўтахтоннае мовы над астатнімі. У выніку разрастання Брытанскай імперыі, англійская мова была прынята ў Паўночнай Амерыцы, Індыі, Аўстраліі і многіх іншых рэгіёнах. Працэс распаўсюджвання англійскай мовы ўзмацніўся з ростам ролі ЗША ў міжнародных адносінах у сярэдзіне 20-га ст. На пачатак 21-га стагоддзя, англійская мова з’яўляецца самай шырокаўжывальнай мовай за ўсю гісторыю[17].

Беларусь

На лістапад 2011 г. у сярэдніх школах Беларусі англійская мова вывучалася ў якасці замежнай абсалютнай большасцю (76,3 %) вучняў[18].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Атлас зарожаных мовай свету
  2. Этналог, 15-ы вып.
  3. ЛЭС-90…
  4. «How many words are there in the English Language?» Архівавана 30 лістапада 2011.. Oxforddictionaries.com.
  5. «Vista Worldwide Language Statistics». Vistawide.com.
  6. Гл. болей падрабязна данные на март 2011 г.
  7. Blench, R.; Spriggs, Matthew (1999). Archaeology and Language: Correlating Archaeological and Linguistic Hypotheses. Routledge. pp. 285—286. ISBN 978-0-415-11761-6.
  8. The Roman epoch in Britain lasted for 367 years, Information Britain
  9. Anglik English language resource Архівавана 4 чэрвеня 2002.. Anglik.net.
  10. Bede’s Ecclesiastical History of England | Christian Classics Ethereal Library. Ccel.org.
  11. Bosworth, Joseph. Engla land (нявызн.). An Anglo-Saxon Dictionary (Online). Prague: Charles University.
  12. Bosworth, Joseph. Englisc (нявызн.). An Anglo-Saxon Dictionary (Online). Prague: Charles University.
  13. Collingwood, R. G.; et al (1936). “The English Settlements. The Sources for the period: Angles, Saxons, and Jutes on the Continent”. Roman Britain and English Settlements. Oxford, England: Clarendon. pp. 325 et sec. ISBN 0-8196-1160-3. https://archive.org/details/in.ernet.dli.2015.282727.
  14. Linguistics Research Center Texas University Архівавана 20 лютага 2016.. Utexas.edu.
  15. Graddol, David; Leith, Dick and Swann, Joan (1996) English: History, Diversity and Change, New York: Routledge, p. 101, ISBN 0415131189.
  16. Cercignani, Fausto (1981) Shakespeare’s Works and Elizabethan Pronunciation, Oxford, Clarendon Press.
  17. McCrum, Robert; MacNeil, Robert; Cran, William (2011). The Story of English. London: Faber and Faber; BBC Books. pp. 9–10. ISBN 978-0-571-27508-3. “English at the end of the twentieth century is more widely scattered, more widely spoken and written, than any other language has ever been. It has become the language of the planet, the first truly global language.”
  18. Надзея Нікалаева. Колькі моваў ты ведаеш, столькі разоў ты і чалавек : газета. — 9 лістапада 2011. — № 213 (27077). — С. 4. — ISSN 1990-763x.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (62):
Англійская мова
Мовы Ганконга
Мовы Ісландыі
Мовы Малаві
Мовы Ямайкі
Мовы і дыялекты паводле алфавіта
Мовы Філіпінаў
Мовы Вануату
Мовы Гамбіі
Мовы Канады
Мовы М’янмы
Мовы Пакістана
Мовы ЗША
Мовы Фіджы
Мовы Кіпра
Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Мовы Ганы
Мовы Індыі
Мовы Намібіі
Мовы Новай Зеландыі
Мовы Паўднёвага Судана
Мовы Батсваны
Мовы Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў
Мовы Пуэрта-Рыка
Мовы Камеруна
Мовы Самалі
Мовы Аўстраліі
Мовы Зімбабвэ
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Мовы Руанды
Мовы Кеніі
Мовы Мальты
Мовы Судана
Мовы Беліза
Мовы Эсваціні
Мовы Палау
Мовы Маўрыкія
Мовы Ірландыі
Мовы Сейшэльскіх Астравоў
Мовы Шры-Ланкі
Вікіпедыя:Істотныя артыкулы
Мовы Сінгапура
Мовы Танзаніі
Мовы Лесота
Мовы Ліберыі
Мовы Нігерыі
Мовы Бангладэш
Мовы Вялікабрытаніі
Мовы Гаяны
Мовы Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі
Мовы Трынідада і Табага
Вікіпедыя:Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Мовы Барбадаса
Мовы Замбіі
Мовы Папуа — Новай Гвінеі
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Мовы Малайзіі
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Мовы Уганды
Мовы Багамскіх Астравоў
Мовы Самоа
Мовы Саламонавых Астравоў