wd wp Пошук:

Французская мова

Французская мова (français, la langue française) — адна з раманскіх моў гала-раманскай падгрупы. Родная мова большасці насельніцтва ў Французскай Рэспубліцы, Рэспубліцы Гаіці, Манака, а таксама каля чвэрці насельніцтва Канады і ў франкамоўных абласцях Швейцарыі (Рамандыя) і Бельгіі (Валонія і Брусель).

Французская мова з’яўляецца нашчадкам гаворак лацінскай мовы Рымскай імперыі, як і італьянская, партугальская, іспанская, румынская, сардзінская і каталонская мовы. Яе бліжэйшымі сваякамі аднак з’яўляюцца іншыя мовы ойль і французска-крэольскія мовы beru. Яе развіццё праходзіла таксама пад уплывам кельцкіх моў рымскай Галіі і германскай франкскай мовы ў перыяд узмацнення франкскай дзяржавы.

Становішча ў свеце

Франкафоны ў свеце

У свеце на французскай мове размаўляе ад 173 (1998) да 500 мільёнаў чалавек (2005). Колькаснае размеркаванне франкафонаў прадстаўлена ў наступнай табліцы:

Кантыненты «Сапраўдныя» франкафоны «Частковыя» франкафоны Агульная колькасць франкафонаў
Афрыка32 189 50046 740 00078 929 500
Еўропа67 856 5008 200 00076 056 500
Амерыка10 481 0004 064 00014 450 000
Азія1 672 0001 560 0003 232 000
Акіянія467 00045 000512 000
Разам112 666 00060 612 000173 278 000

Статус французскай мовы

Французская мова з’яўляецца афіцыйнай мовай многіх краін свету і шырока ўжываецца ў некаторых іншых краінах. Нацыі, якія карыстаюцца французскай мовай, аб’яднаныя словам «франкафонія». Па-за лінгвістычным аспектам, Галоўны савет па франкафоніі спрыяе рознабаковым сувязям паміж адной трэццю краін свету. Гэта і вызначае агульны стан французскай мовы ў свеце.

Між тым, на міжнароднай арэне роля французскай мовы памяншаецца, асабліва ў параўнанні з англійскай мовай. Тым не менш, французская мова застаецца адной з афіцыйных моў наступных міжнародных арганізацый:

Французская мова — адна з шасці афіцыйных і дзвюх рабочых моў ААН і яе агенцтваў.

Французскую мову выкладаюць у многіх універсітэтах свету. Найбольш яна распаўсюджана ў сферах дыпламатыі, журналістыкі, юрыспрудэнцыі і вышэйшай адукацыі.

Франкафонія:
Умоўныя абазначэнні: цёмна-сіні — родная мова; сіні — адміністрацыйная мова; блакітны — мова культуры; зялёны — дыяспары

Краіны і тэрыторыі, дзе французская мова мае статус адзінай афіцыйнай мовы

Краіны і тэрыторыі, дзе французская мова мае статус адной з афіцыйных моў

Краіны і тэрыторыі, дзе шырока распаўсюджана французская мова

Краіны і тэрыторыі, дзе ўжываецца французская мова

Міжнародная значнасць

На сённяшні дзень добра прыкметна зніжэнне частаты выкарыстання французскай мовы ў міжнародных арганізацыях. Хоць французская мова захоўвае высокі статус у свеце, выкарыстоўваецца яна ўсё менш і менш. У ААН Агенцтва Франкафоніі мае статус назіральніка з 1995 года. Тым не менш, англійская мова пераважае ў якасці рабочай мовы, нягледзячы на тое, што са 185 краін-членаў ААН 56 з’яўляюцца ўдзельнікамі Франкафоніі, і вялікая частка з іх просіць сакратарыят ААН весці зносіны з імі на французскай мове. Малое выкарыстанне французскай у многім залежыць ад умоў набору персаналу (веданне французскай не з’яўляецца неабходным патрабаваннем), перавагі англамоўнага асяроддзя, і ад бюджэтных скарачэнняў.

У ЕС французская мова з’яўляецца афіцыйнай мовай. Будучыня мовы залежыць ад таго, якое месца яна зойме ў зменлівым ЕС. Далучэнне да ЕС Фінляндыі, Аўстрыі, Швецыі яшчэ больш аслабіла пазіцыі французскай мовы, бо гэтыя краіны пераважна выкарыстоўваюць у якасці сродка зносін англійскую мову. Пашырэнне ЕС прыводзіць да немагчымасці выканання прынцыпу Рымскага дагавора аб тым, што мовы ўсіх краін-членаў з’яўляюцца афіцыйнымі мовамі ЕС[5].

Вядомы французскі лінгвіст Р. Шадэнсон been (фр.: Robert Chaudenson) выказаў радыкальную прапанову: захаваць тры рабочыя мовы — англійскую, французскую і нямецкую. На думку былога прэм’ер-міністра Францыі Жаспена: «унутры ЕС захаванне моўнай разнастайнасці з’яўляецца адной з найважнейшых задач. Іменна ад таго, якое месца зойме французская мова ў Еўропе, залежыць тое, наколькі яна захавае сваю прывабную сілу ў свеце. Ні адна мова не можа стаць адзінай мовай зносін у інстытутах ЕС. Іменна таму Францыя вядзе працу, накіраваную на ўзмацненне выкарыстання французскай як рабочай мовы».

Алфавіт

У французскім алфавіце выкарыстоўваюцца 26 пар літар і дыякрытычныя знакі.

ЛітараФранцузскае вымаўленне (МФА) ЛітараФранцузскае вымаўленне (МФА)
A aɑN nɛn
B bbeO oo
C cseP ppe
D ddeQ qky
E eœR rɛr
F fɛfS sɛs
G gʒeT tte
H hU uy
I iiV vve
J jʒiW wdubləve
K kX xiks
L lɛlY yigrɛk
M mɛmZ zzɛd

Літары з дыякрытыкай: Àà Ââ Çç Èè Éé Êê Ëë Îî Ïï Ôô Ùù Ûû Üü Ÿÿ. Замена літары з дыякрытыкай на літару без дыякрытыкі дапускаецца толькі для вялікіх літар; напісанне малой літары без дыякрытыкі з’яўляецца арфаграфічнай памылкай.

Лігатуры: Ææ Œœ. Літары k, w і лігатура æ (рэдкая і факультатыўныя) выкарыстоўваюцца толькі ў замежных словах. Пры ўпарадкаванні дыякрытычныя знакі не ўлічваюцца (за выключэннем слоў, якія адрозніваюцца толькі імі).

Дыялекты французскай мовы

Групы французскіх дыялектаў[6][7]:

  1. паўночная група: нармандскі, пікардскі, а таксама валонскі дыялект (Бельгія);
  2. заходняя група: анжуйскі, гало ды інш.;
  3. паўднёва-заходняя група: пуацевінскі ды інш.;
  4. цэнтральныя дыялекты: турэнскі, арлеанскі, берыйскі;
  5. паўднёва-ўсходняя група: бургундскі, франш-канційскі;
  6. усходняя група: латарынгскі, шампанскі дыялекты;
  7. франка-правансальскія гаворкі (пераходныя паміж гаворкамі ойль і аксітанскімі).

У аснову літаратурнай французскай мовы лёг франсійскі дыялект (Іль-дэ-Франс).

Сёння на тэрыторыі Францыі назіраецца распад дыялектаў і ўтварэнне рэгіянальных варыянтаў французскай мовы[6].

Прыклады французскіх рэгіяналізмаў:

Існуюць таксама нацыянальныя варыянты французскай мовы ў Бельгіі (валонскі дыялект), Швейцарыі, Канадзе, а таксама некаторыя (у асноўным, фанетычныя ды лексічныя) адметнасці ў краінах Афрыкі.

У Луізіяне (ЗША) і на Гаіці, а таксама на Малых Антыльскіх і Маскарэнскіх астравах на аснове французскай мовы склаліся крэольскія мовы.

Адметнасці французскай мовы

У французскай мове ярка выражаныя многія агульныя рысы раманскіх моў.

У фанетыцы і фаналогіі

Вакалічная сістэма характарызуецца супрацьстаўленнем галосных па пад’ёме (адкрытыя і закрытыя [е] ды [о]), рада (пярэдні ды задні [а]), лабіялізацыі, назалізацыі, адсутнасцю дыфтонгаў, пазіцыйнай даўжынёй галосных.

Кансанантная сістэма бяднейшая за іншыя раманскія мовы (менш палаталізаваных фанем, адсутнасць афрыкат).

Фанемы вызначаюцца трываласцю дыферэнцыйных прызнакаў, у рэалізацыі — выразнай артыкуляцыяй, адносна невялікімі пазіцыйнымі зменамі.

У французскай мове аксітанальны націск (падае на апошні склад слова, а дакладней, фанетычнага слова). Адметнасць французскага маўлення — утварэнне адзінага фанетычнага слова з агульным націскам з граматычных груп.

Марфалогія Большая схільнасць французскай мовы да аналітычнага тыпу праяўляецца ў аналітычных формах складаных часоў (passé composé, passé immédiat, future immédiat, plus-que-parfait, passé antérieur, futur antérieur), станаў, ступеней параўнання. Праяўляецца тэндэнцыя да марфалагічнай нязменнасці слова. Адпаведна, такія граматычныя значэнні як род, лік, склон выражаюцца з дапамогай сінтаксісу; часта ўжываюцца службовыя словы (3 віды артыкляў, дэтэрмінатывы (займеннікавыя прыметнікі) mon, ce і г.д., прыдзеяслоўныя займеннікі je, tu, il і г.д., побач з самастойнымі займеннікамі moi, toi, lui).

Сістэму дзеяслова ўтвараюць 4 лады, 3 станы і разгалінаваная сістэма часавых форм, якія выражаюць а) значэнні абсалютнага і адноснага часу, б) актуальнасць дзеяння (passé simple — passé composé) в) абмежаванасць дзеяння ў часе (passé composé — imparfait).

Сінтаксіс У сінтаксісе французская мова характарызуецца наступнымі тэндэнцыямі:

Лексіка Базавы лексічны фонд складаюць словы лацінскага паходжання (акрамя таго, з літаратурнай лацінскай мовы былі запазычаны многія словаўтваральныя мадэлі і сінтаксічныя звароты), а таксама пэўная колькасць гальскіх (гальскі субстрат) і франкскіх слоў (франкскі суперстрат).

Таксама ў французскай мове шмат запазычанняў з арабскай, англійскай, італьянскай, іспанскай і іншых раманскіх моў. Колькасць запазычанняў у размоўнай французскай мове (прыблізна 35 000 слоў) ацэньваюць у 13 % (гэта 4200 слоў). Рэйтынг запазычанняў выглядае наступным чынам[8]:

Адметнай рысай французскай лексікі з’яўляюцца так званыя этымалагічныя дублеты, у асноўным лацінскага паходжання. Гэта словы, якія паходзяць з аднаго кораня, але адно з іх, размоўнае, у выніку моўнай эвалюцыі дэфармавалася, а другое, «навуковае», было запазычана ў адукаваных колах у «чыстым» выглядзе. Сярод этымалагічных дублетаў пераважаюць пары «размоўны» назоўнік / «навуковы» прыметнік, напрыклад:

mère / maternel, frère / fraternel, cheveu / capillaire, foi / fidèle, froid / frigide, œil / oculaire, sûreté / sécurité і г. д. Пісьмовая французская мова

Французская пісьменнасць грунтуецца на лацінскім алфавіце, да якога дадалі лігатуры і дыякрытычныя знакі.

Пісьмовая форма значна адрозніваецца ад вуснай і вызначаецца схільнасцю да іншага, сінтэтычнага, моўнага тыпу[6]. Гэта звязана з тым, што правапіс французскіх слоў, у асноўным, грунтуецца на гістарычным прынцыпе, а развіццё французскай мовы з 5 ст. характарызавалася пераходам ад сінтэтычнага (класічная лацінская мова) да аналітычнага моўнага тыпу.

Гісторыя французскай мовы

Гісторыя французскай мовы пачынаецца з заваявання Галіі рымскімі войскамі пад камандаваннем Юлія Цэзара ў 58-50 гг. да н.э. У той час насельніцтва Галіі складалі шматлікія кельцкія плямёны, якія размаўлялі на розных мовах. Пасля захопу Галіі пачынаецца доўгі працэс раманізацыі гэтага края, у выніку чаго лацінская мова была прынята галамі. Падчас раманізацыі лацінская мова моцна змянілася. У першую чаргу, гэта закранула яе фанетычную і граматычную сістэмы. Мяркуюць, што найстаражытнейшым тэкстам на romana lingua, старафранцузскай мове, з’яўляюцца «Страсбургскія клятвы» (842)[9]. Першае сведчанне існавання «раманскай мовы» адносіцца да 813 года, калі падчас Турскага сінода епіскапам раяць чытаць пропаведзі на народнай мове, бо іначай іх не разумеюць прыхаджане. Першы мастацкі тэкст на старафранцузскай мове — «Секвенцыя аб святой Еўлаліі» beru (880881), у якой бачаць вялікі ўплыў пікардска-валонскай гаворкі[10].

Адметнасці старафранцузскай мовы У параўнанні з сучаснай для старафранцузскай характэрна

Перыядызацыя французскай мовы

Найважнейшыя падзеі ў гісторыі французскай мовы

Знакавыя мастацкія творы на французскай мове

Зноскі

  1. Па ацэнцы “Этналога” на 2012 год. Гл. Французская мова // Этналог (англ.)
  2. Французская мова ў свеце 2014 Архівавана 11 кастрычніка 2017., даклад La Francophonie. (англ.)
  3. Рэйтынг моў па колькасці носьбітаў // Этналог (англ.)
  4. Атлас зарожаных мовай свету
  5. Treaty of Rome to build a European Economic Community(нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 24 ліпеня 2007. Праверана 26 снежня 2014.
  6. 1 2 3 Гак В. Г. Французский язык // Лингвистический энциклопедический словарь. 1990. С. 562—563.
  7. Реферовская и др. Французский язык // Языки мира: Романские языки. С. 198.
  8. Henriette Walter, Gérard Walter, Dictionnaire des mots d’origine étrangère, 1998.
  9. Реферовская и др. Французский язык // Языки мира: Романские языки. С. 203.
  10. Шишмарёв В.Ф. Книга для чтения по истории французского языка IX-XV вв. — М.-Л.: Изд-во АН СССР, 1955. — С. 22.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (50):
Мовы Кот-д’Івуара
Мовы Рэспублікі Конга
Мовы Гаіці
Мовы Маўрыкія
Мовы Новай Каледоніі
Мовы Туніса
Мовы Рэюньёна
Мовы Габона
Мовы Нігера
Мовы Люксембурга
Мовы Лівана
Мовы Маўрытаніі
Мовы Дэмакратычнай Рэспублікі Конга
Мовы Тога
Мовы Гвадэлупы
Мовы Мадагаскара
Мовы Беніна
Мовы Экватарыяльнай Гвінеі
Мовы Сенегала
Мовы ЗША
Мовы Сейшэльскіх Астравоў
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Мовы Французскай Палінезіі
Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Мовы Швейцарыі
Мовы Алжыра
Мовы Буркіна-Фасо
Мовы Джыбуці
Мовы Каморскіх Астравоў
Мовы Малі
Мовы Чада
Мовы з памылкай у ISO 639-2
Мовы Італіі
Мовы Марока
Мовы Францыі
Мовы Камеруна
Мовы Бельгіі
Мовы Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі
Мовы Андоры
Мовы і дыялекты паводле алфавіта
Мовы Бурундзі
Мовы Руанды
Вікіпедыя:Істотныя артыкулы
Французская мова
Мовы Канады
Мовы Гвінеі
Мовы Марцінікі
Мовы Французскай Гвіяны
Мовы Вануату
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных