wd wp Пошук:

Зычныя

Зычныя гукі: гукі чалавечай мовы, пры вымаўленні якіх на шляху паветра, што выдыхаецца з лёгкіх, узнікае перашкода.[1]

Якасці зычных гукаў залежаць ад характару перашкоды і яе месца ў галасавым тракце. У беларускім мовазнаўстве зычныя класіфікуюцца ў асноўным паводле характару перашкоды, паводле актыўнага і пасіўнага органу артыкуляцыі (месца перашкоды). Таксама выдзяляюць палаталізаванасць або г.зв. «мяккасць» зычнага гуку; яе адсутнасць могуць называць «цвёрдасцю».

У акустычных адносінах зычныя гукі складаюцца з голасу і шуму. У залежнасці ад перавагі голасу ці шуму зычныя ў беларускім мовазнаўстве падзяляюцца, адпаведна, на санорныя і шумныя (у сваю чаргу падзяляюцца на глухія і звонкія). Крыніца гуку пры ўтварэнні зычных лакалізуецца ў раёне перашкоды гукавай хвалі і мае шумавы або імпульсна-шумавы характар.

У моўнай плыні зычныя ўтвараюць фанетычную сістэму — кансанантызм.

Артыкуляцыя

Для артыкуляторнага апісання зычных выкарыстоўваюць наступныя крытэрыі:

Напрыклад, англійскае /d/, паводле гэтых крытэраў, з’яўляецца звонкім альвеалярным выбухным зычным.

Утварэнне зычных

Мяккасць зычных

Паняцце мяккі зычны выкарыстоўваецца для азначэння дадатковай артыкуляцыйнай якасці зычнага гука, пры вымаўленні якога спінка языка, незалежна ад месца ўтварэння гука, робіць рух да сярэдняга паднябення. Калі ж спінка языка робіць рух да задняга паднябення, утвараецца цвёрды зычны.

Дадатковым азначэннем цвёрдага зычнага гука паводле гістарычных змяненняў (у адрозненне ад азначэнняў асаблівасцяў артыкуляцыі), якія з ім адбыліся, можа быць зацвярдзелы зычны. Зацвярдзелыя зычныя вылучаюцца ў асобную групу у некаторых мовах, напрыклад, у беларускай, таму што некаторыя назоўнікі з асновай на зацвярдзелы зычны маюць іншыя канчаткі: пута—у пуце, футра—у футры, аркуш—у аркушы, дождж—на дажджы.

Месца утварэння зычных

Месца утварэння зычных — прыкмета, якая паказвае ў якім месцы ротавай поласці паветраны струмень сустракае перашкоду.

Зноскі

  1. Падлужны. Зучныя гукі // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 5. Зуйкі — Кішы / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1972. — 616 с.: іл., карты. С.6.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую Савецкую Энцыклапедыю без нумароў старонак
Зычныя
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую Савецкую Энцыклапедыю без аўтара
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую Савецкую Энцыклапедыю без назвы артыкула