wd wp Пошук:

Эльба

У гэтага тапоніма ёсць і іншыя значэнні, гл. Эльба, значэнні.

Э́льба, Лаба (ням.: Elbe, чэшск.: Labe, в.-луж.: Łobjo, лац.: Albis) — рака ў Чэхіі і Германіі.

Даўжыня ракі 1165 км. Плошча вадазбору 148,5 тыс. км². Пачынаецца ў Чэхіі ў гарах Крконаша (Судэты), цячэ ў адгор’ях Рудных гор і гор Саксонскай Швейцарыі, працякае ў асноўным па тэрыторыі Германіі, перасякае Паўночна-Германскую нізіну і ўпадае ў Паўночнае мора каля Куксгафена (ням.: Cuxhaven), утвараючы эстуарый даўжынёй каля 100 км.

Асноўныя прытокі: Шварцэ-Эльстэр, Хафель (справа) і Влтава, Мульдэ, Заале, Орліцэ (злева). У басейне ракі возера Чорнае (Чэхія).

З гісторыі

У 1945 годзе, незадоўга да заканчэння Вялікай Айчыннай вайны нямецка-фашысцкія войскі былі зажатыя паміж арміямі Саюзнікаў з захаду і Савецкімі войскамі з усходу. 25 красавіка яны сустрэліся побач з Таргаў на Эльбе. Гэтая падзея атрымала назву Сустрэча на Эльбе.

Гарады на Эльбе

Чэхія

Германія

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Рэкі Германіі
Рэкі Чэхіі
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Рэкі паводле алфавіта
Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Рэкі, якія ўпадаюць у Паўночнае мора
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Эльба
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак