wd wp Пошук:

Суплетывізм

Суплетыві́зм (ад лац.: suppletivus дадатковы) — утварэнне форм аднаго і таго ж слова ад розных каранёў.

Напрыклад, «чалавек — людзі» (формы ліку), «узяць — браць» (формы трывання дзеяслова), «добры — лепшы» (формы ступеней параўнання прыметнікаў), «многа — болей» (формы ступеней параўнання прыслоўяў), «я — мне, яны — іх» (склонавыя формы займеннікаў), «ёсць — быў» (формы часу дзеяслова).

Суплетывізм уласцівы словам, якія адрозніваюцца ад іншых высокай частотнасцю ўжывання.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Марфалогія мовы
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара