wd wp Пошук:

Эльзас

Эльзас (фр.: Alsace, ням.: Elsass) — рэгіён на паўночным усходзе Францыі. Мяжуе на поўначы і ўсходзе з Германіяй, на поўдні — са Швейцарыяй, на паўднёвым захадзе — з Франш-Кантэ, на захадзе — з Латарынгіяй. Плошча 8280 км². Насельніцтва складала па стане на 2007 год 1 827 248 чалавек. У склад рэгіёна ўваходзяць 2 дэпартаменты: Ніжні Рэйн і Верхні Рэйн. Адміністрацыйны цэнтр і буйнейшы горад — Страсбург (272 116 жыхароў). Буйным горадам з’яўляецца таксама Мюлуз (111 860 жыхароў).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Рэгіёны Францыі
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Гістарычныя вобласці Еўропы
Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле