wd wp Пошук:

Луганская вобласць

Артыкул пра адміністрацыйную адзінку Украіны. Пра самаабвешчаную дзяржаву гл. Луганская Народная Рэспубліка.

Луга́нская во́бласць (укр.: Луга́нська о́бласть) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка, размешчаная на ўсходзе Украіны, пераважна ў басейне сярэдняга цячэння Северскага Данца. Плошча вобласці складае 26,684 тыс. км². Насельніцтва — 2 540,1 тыс. чалавек (2005). Адміністрацыйны цэнтр з верасня 2014 года — горад Севераданэцк.

Займае 6-е месца па колькасці насельніцтва і 10-е па плошчы сярод адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак краіны. На паўднёвым захадзе і захадзе мяжуе з Данецкай вобласцю, на паўночным захадзе — з Харкаўскай. На поўначы мяжуе з Белгарадскай, на паўночным усходзе — з Варонежскай, на ўсходзе і поўдні — з Растоўскай абласцямі Расійскай Федэрацыі.

У выніку расійскага ўварвання ва Украіну тэрыторыя Луганскай вобласці акупаваная ўзброенымі сіламі Расійскай Фэдэрацыі.

У складзе вобласці 8 адміністрацыйных раёнаў, 14 гарадоў абласнога значэння, 37 тэрытарыяльных грамад[2].

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Рішення № 2/13 від 25 квітня 2006 року «Про заходи із забезпечення реалізації положень Указу Президента України від 07.04.2006 № 295/2006 щодо російської мови на території Луганської області» (укр.)
  2. Уряд визначив адміністративні центри та затвердив території громад усіх областей
Тэмы гэтай старонкі (3):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вобласці Украіны
Луганская вобласць