wd wp Пошук:

Адукацыя

Адукацыя (лац.: educatio — выхаванне) — працэс і вынік набыцця сістэматызаваных ведаў, уменняў і навыкаў у навучальных установах або самаадукацыяй.[1][2] У больш шырокім плане адукацыя - гэта культурна-адукацыйная прастора, якая ахоплівае сям’ю, разнастайныя навучальна-выхаваўчыя і пазашкольныя ўстановы, нефармальную адукацыю, сацыяльна-педагагічную інфармаструктуру, адукацыйныя працэсы на вытворчасці і ў грамадска-культурным жыцці, самаадукацыі і інш., дзе ўзнаўляецца і ўдасканальваецца інтэлектуальна-творчы і прафесійна-кваліфікацыйны патэнцыял народа.

У залежнасці ад характару падрыхтоўкі чалавека да жыцця і працы адрозніваюць агульную адукацыю і спецыяльную адукацыю; у залежнасці ад аб’ёму — пачатковую, сярэднюю і вышэйшую (толькі спецыяльная); паводле адносін да царквы (уплыву царквы) — свецкая і канфесійная. Падраздзяленні адукацыі адрозніваюцца ў розных адукацыйных сістэмах.[1]

Узровень агульнай і адмысловай адукацыі абумаўляецца патрабаваннямі вытворчасці, станам навукі, тэхнікі і культуры, а таксама грамадскімі адносінамі. Адукацыя — сацыяльны інстытут, які выконвае функцыі падрыхтоўкі і ўключэнні індывіда ў розныя сферы жыццядзейнасці грамадства, прылучэнні яго да культуры.

Беларуская нацыянальная сістэма адукацыі ўключае агульную, прафесійную адукацыю, сямейнае, грамадскае выхаванне, самаадукацыю і самавыхаванне. У залежнасці ад аб’ёму і тэрмінаў навучання адрозніваюць агульную адукацыю (пачатковы, базавы і сярэдні ўзроўні), прафесійную адукацыю (дапрафесійная арыентацыя, адбор, сярэдняя прафесійная падрыхтоўка), вышэйшую адукацыю (падрыхтоўка спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі для розных галін навукі, тэхнікі і культуры) і адукацыю дарослых (паслядыпломная адукацыя). Паводле формы навучання адукацыя бывае дзённая (стацыянарная), вячэрняя і завочная; паводле адносін да царквы - свецкая (незалежная ад уплыву царквы) і канфесійная, якую кантралюе царква. Змест адукацыі вызначаецца станам навукі, тэхнікі, культуры, мастацтва, міжнародным і нацыянальным стандартамі, вучэбнымі планамі і праграмамі.

Філасофія адукацыі

Iдэя якаснай адукацыі, якая развівае чалавека і грамадства, зыходзіць з разумення Асветы. Асвета — гэта прылучэнне чалавека да свядомага саўдзелу ў сваім жыцці — прыняцце маральнасці чалавечай прыроды.

Адукацыя пачынаецца з азначэння сябе: я — ёсць Чалавек Разумны. Мая разумная прырода патрабуе адукацыі і культуры, без чаго годнае жыццё немагчыма. Адукацыя — сістэма спазнання ісціны аб міры і жыцці, заснаваная на дыялогу вучня і настаўнікі.

Падыходы да адукацыі

На працягу стагоддзяў вядуцца дыскусіі аб адукацыі — чаму і як трэба вучыць людзей.

Адукацыя павінна спалучаць універсальнасць і спецыялізацыю, як таго патрабуе прырода інфармацыі і чалавека, які інафармацыю засвойвае. Універсальнасць дыктуецца Адзінствам прыроды міру, часткай якой з’яўляецца чалавек разумны, а спецыялізацыя — разнастайнасцю ўмоў жыцця і магчымасцяў індывіда. Элітарнасць у адукацыі падобная абмежаванасці ў мысленні, што несумесна з прыродай розуму.

«Мудры той, хто ведае не шматлікае, а патрэбнае» — Эсхіл «Не імкніся ведаць усё, каб не стаць ва ўсім невукам» — Дэмакрыт

Узроўні адукацыі

 + Бакалаўрыят
 + Магістратура

Галіны адукацыі

Навуковыя кірункі ў сферы адукацыі

Практыка адукацыі

Гл. таксама

У Сеціве

Зноскі

  1. 1 2 БелСЭ, Т.1, С.132.
  2. Юрыдычныя вызначэнні адукацыі могуць быць болей падрабязнымі, і адрознівацца ў розных нацыянальных заканадаўствах.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Адукацыя
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую Савецкую Энцыклапедыю без нумароў старонак
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую Савецкую Энцыклапедыю без аўтара
Вікіпедыя:Істотныя артыкулы
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую Савецкую Энцыклапедыю без назвы артыкула