wd wp Пошук:

Граматычны лік

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Лік, значэнні. Лікграматыцы) — граматычная катэгорыя, якая выказвае колькасную характарыстыку прадмета.

Падзел на адзіночны і множны лік, магчыма, з’яўляецца перажыткам той аддаленай эпохі, калі лічэнне рэдка ўжывалася на практыцы, і граматычных формаў, што азначалі «адзін» і «шмат», было дастаткова ў большасці практычных выпадкаў.

Шмат якія мовы не маюць граматычнага ліку (у тым ліку сучасная кітайская — першая ў свеце па колькасці носьбітаў). У шматлікіх мовах свету ёсць два лікі — адзіночны і множны. У некаторых мовах ёсць таксама парны лік, траісты лік, чацвярны лік ці паукальны лік (для пазначэння невялікай колькасці аб’ектаў).

Напрыклад, у старажытнарускай мове існаваў парны лік, рэшткі якога прасочваюцца для парных аб’ектаў, такіх як «вушы», «плечы» і да т.п. і пры выкарыстанні некаторых слоў з лічэбнікамі ад 2 да 4: дзве ракі, тры ракі, чатыры ракі, але пяць рэк… і да т. п.

Да моў, якія маюць парны лік, належаць арабская, славенская, ісландская і іншыя, а таксама шматлікія старажытныя мовы: стараславянская, старажытнагрэчаская, гоцкая, санскрыт і іншыя.

Мовы, што не маюць граматычнай катэгорыі ліку, тым не менш валодаюць усімі магчымасцямі для перадачы сэнсу колькасці. Звычайна гэта робіцца даданнем слоў, аналагічных беларускім «адзін», «два», «некалькі», «кожны», «шмат» і гэтак далей. У беларускай мове колькасны сэнс можа перадавацца абодвума метадамі або іх спалучэннем. У некаторых мовах, напрыклад, венгерскай, множны лік не спалучаецца з іншымі спосабамі выказвання колькасці: virág «кветка»; virágok «кветкі»; hat virág «шэсць кветак».

У беларускай мове, нароўні з адзіночным і множным лікамі, ёсць наступныя з’явы лікавага характару:

У беларускай мове множны лік без лічэбнікаў і іншых слоў, якія тлумачаць колькасць, можа мець наступныя значэнні:

Наяўнасць розных значэнняў у множнага ліку нярэдка выкарыстоўваецца для наўмыснага ўвядзення ў зман, напрыклад: «лекары лічаць нашы лекі лепшым сродкам ад бессані».

Ёсць розныя метады падання множнага ліку:

Некаторыя аўтары лічаць паданнем множнага ліку таксама злічальныя словы (нумаратывы, класіфікатары), напрыклад, у выразах «сорак галоў быдла», «тры скарыначкі хлеба» слова «галоў», «скарыначкі» з’яўляюцца нумаратывамі. Гэты пункт гледжання не з’яўляецца агульнапрынятым.

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Лік (лінгвістыка)