wd wp Пошук:

Лексікалогія

Лексікалогія — раздзел мовазнаўства, які вывучае лексіку як сукупнасць слоў мовы.

Падзяляецца на агульную, якая вывучае заканамернасці функцыянавання слоў, уласцівых усім мовам, і прыватную, якая вывучае заканамернасці, уласцівыя якой-небудзь мове.

У межах прыватнай лексікалогіі вылучаюцца лексікалогіі: апісальная або сінхронная (ад грэч.: syn разам і грэч.: chronos час), якая даследуе слоўнікавы склад мовы ў яго сучасным стане; гістарычная або дыяхранічная (ад грэч.: dia праз і грэч.: chronos час), якая даследуе гісторыю слоўнікавага складу мовы; параўнальная, якая вывучае лексіку пэўнай мовы шляхам параўнання яе з лексікай іншых моў.

Лексікалогія даследуе функцыянаванне слоў як асобных адзінак мовы; выяўляе разнастайныя міжслоўныя сувязі: паводле гукавой формы (аманімія, паранімія), тоеснасці значэнняў (антанімія), паводле сувязі словаў з пазамоўнымі фактарамі (утварэнне лексіка-семантычных, тэматычных груп), паводле здольнасці ўступаць у свабодныя і звязаныя спалучэнні; раскрывае суаднесенасць слова са стылямі мовы (агульнаўжывальнасць і стылістычная дыферэнцыяцыя), вывучае шляхі ўзнікнення і суіснаванне ў мове слоў рознага паходжання; распрацоўвае нормы словаўжывання.

Лексікалогія непасрэдна звязаная з іншымі раздзеламі мовазнаўства: семасіялогіяй, анамасіялогіяй, анамастыкай, стылістыкай, дыялекталогіяй, фразеалогіяй, этымалогіяй, лексікаграфіяй.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Лексікалогія