wd wp Пошук:

Люксембургская мова

Люксембургская мова (уласн. найменне Lëtzebuergesch) — мова штодзённых зносін насельніцтва Люксембурга. З 1984 года — афіцыйная мова Вялікага герцагства Люксембург (нароўні з французскай і нямецкай). Код ISO 639-1 — lb, ISO 639-2 — ltz.

Распаўсюджанне люксембургскай мовы

Ужыванне

Закон пра мову, зацверджаны 24 лютага 1984 года (арыгінал — на французскай мове):

Пісьменнасць

Пісьменнасць люксембургскай мовы — на аснове лацінскага алфавіта. Адзіныя і абавязковыя правілы правапісу зацверджаны ўказам ад 10 кастрычніка 1976 года, невялікія змяненні ўнесены 30 ліпеня 1999 года.

Класіфікацыя

З’яўляецца мовай індаеўрапейскай сям’і (германскія мовы). Па нямецкай дыялекталогіі, мова класіфікуецца як заходнегерманская, сярэдненямецкая група (з’яўляецца падгрупай верхненямецкай).

За класіфікацыю люксембургскай як асобнай мовы сведчыць тое, што носьбіты стандартнай нямецкай (верхненямецкай — Hochdeutsch) як роднай адчуваюць вялікія цяжкасці ў разуменні люксембургскай гаворкі. Супраць — што няма выразнай моўнай мяжы люксембургскай з суседнімі нямецкімі дыялектамі.

Спасылкі

Вікіпедыя

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны

Haaptsäit люксембургскай мовай

Тэмы гэтай старонкі (5):
Мовы Люксембурга
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Заходнегерманскія мовы
Мовы і дыялекты паводле алфавіта