wd wp Пошук:

Руская мова

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Руская мова (значэнні).

     Краіны, дзе руская мова з'яўляецца афіцыйнай або адной з афіцыйных     Прыкметная колькасць рускамоўнага насельніцтва

Ру́ская мова[3] (саманазва: русский язык) — усходнеславянская мова славянскае галіны ў складзе індаеўрапейскай моўнай сям’і.

Руская мова родная для 167 мільёнаў чалавек, з якіх каля 137 мільёнаў пражывае ў Расіі. Руская мова з’яўляецца дзяржаўнай мовай у Расіі, Беларусі (побач з беларускай мовай), афіцыйнай мовай у Казахстане (побач з казахскай мовай у якасці дзяржаўнай), Кыргызстане (побач з кiргiзскай мовай у якасці дзяржаўнай). Руская мова з’яўляецца таксама афіцыйнай у непрызнаных утварэннях Абхазія, Паўднёвая Асеція і Прыднястроўе, а таксама ў аўтаномнай Гагаузіі (Малдова).

Арфаграфія

Рускі алфавіт
АаБбВвГгДдЕеЁё
ЖжЗзИиЙйКкЛлМм
НнОоПпРрСсТтУу
ФфХхЦцЧчШшЩщЪъ
ЫыЬьЭэЮюЯя

З часоў апошняй рэформы beru рускае арфаграфіі ў 1918 годзе ў склад рускага алфавіта ўваходзяць 33 літары. З іх 10 літар выкарыстоўваюцца для перадачы галосных гукаў: а, е, ё, и, о, у, ы, э, ю і я (пры гэтым дадзеных літар менш у параўнанні з колькасцю ўласна галосных). Астатнія 23 літары перадаюць зычныя гукі, пры гэтым літары ъ і ь выкарыстоўваюцца не для адлюстравання асобных самастойных гукаў, а з’яўляюцца індыкатарамі цвёрдасці альбо мяккасці наяўных зычных (больш падрабязная інфармацыя ў артыкуле: руская фанетыка). Арфаграфія рускае мовы мае досыць архаічны характар (не адлюстроўваюцца змены ненаціскных галосных, аглушэнне фінальных зычных, выпадзенне зычных і г.д.), яе гісторыя налічвае некалькі стагоддзяў, сама арфаграфія засноўваецца пераважна на этымалагічным прынцыпе.

Акрамя набору літар, у часы савецкае ўлады руская мова зведала іншыя істотныя змены ў арфаграфіі (напрыклад, скарачэнне ўжывання злучка, прыбранне кропак з абрэвіятур). У 1920—1930-я гг. у рамках усесавецкае палітыкі лацінізацыі моў народаў СССР выказваліся прапановы па пераводзе рускага алфавіта на лацінскую аснову, але самі падобныя праекты існавалі яшчэ з часоў Расійскай імперыі. Змены ў арфаграфіі і арфаэпіі (прытым даволі значныя) працягваюцца і дагэтуль (змены тапонімаў, варыяцыйнасць ужывання націску, роду і г.д., засваенне інтэрнацыяналізмаў).

Асноўныя рысы

Руская мова адносіцца да індаеўрапейскае сям’і моў. Унутры гэтай сям’і яна ўваходзіць у славянскую галіну. Руская мова традыцыйна адносіцца да ўсходнеславянскай групы моў і ўтварае з беларускай і ўкраінскай мовамі дыялектны кантынуум.

Гісторыя рускае мовы прасочваецца прынамсі з канца першага тысячагоддзя н.э., калі славянскія плямёны Усходняй Еўропы пачалі засяленне сучасных паўднёва-заходніх рэгіёнаў Расіі. Праз пэўны час з праславянскае мовы вылучаецца сукупнасць дыялектаў, на аснове якіх развіваецца літаратурная мова, вядомая ў лінгвістыцы і гістарыяграфіі пад тэрмінам старажытнаруская мова. Славянскія гаворкі Маскоўскага княства і некаторых іншых суседніх пазней пачынаюць развівацца ў рускую мову, у той час як прыкладна з ХІІІ ст. на землях ВКЛ развіваецца ўласная народная мова і яе літаратурны стандарт (гл. старабеларуская мова).

Лексіка

Кантакты насельніцтва цэнтральнай Расіі з грэчаскамоўнай літаратурай і суседнімі цюркскімі дзяржавамі становяцца прычынай узбагачэння рускай лексікі элінізмамі і цюркізмамі (якія часам пранікалі і на ўзровень карэннай лексікі, але іх уплыў неістотны). Нягледзячы на частае асвятленне ў публіцыстыцы, а таксама гістарычныя кантакты, доля запазычанняў фіна-ўгорскага паходжання вельмі малая і адносіцца найперш да дыялектызмаў або да спецыфічных культурных паняццяў (тайга, тундра). З XVIIIХІХ стст. у рускую мову пранікае вялікая колькасць галіцызмаў (французскія запазычанні) і германізмаў (з нямецкай мовы), частата іх тагачаснага выкарыстання залежала ад функцыянальнага стылю мовы ці адукаванасці носьбіта. Вядомы запазычанні з іншых славянскіх моў, але іх уплыў адносіцца ў асноўным толькі да адпаведных культурных рэалій. Як і ў іншых шматлікіх славянскіх мовах, у лексіку рускай мовы ўваходзяць інтэрнацыяналізмы англійскага, лацінскага і грэчаскага паходжання.

Урэшце, абсалютная большасць лексікі сучаснай рускай мовы мае славянскую этымалогію.

Фанетыка, фаналогія

Гукавы лад рускай мовы вылучаецца наяўнасцю сінкопы (выпадзення) галосных, леніцыі (аслабленне вымаўлення зычнага) і апакопы (выпадзенне якіх-небудзь канчатковых гукаў ці спалучэнняў). Распаўсюджаны пераход ненаціскнога о, а і многіх іншых галосных у шва beru (/ə/) або /i/, што амаль не распаўсюджана ў іншых усходнеславянскіх. Як і ў іншых усходнеславянскіх, адзначаецца аглушэнне фінальных зычных і сэнсаадрознівальная роля палаталізацыі зычных (напрыклад, плот, але плоть). З прычыны архаічнасці рускай арфаграфіі ўсе дадзеныя рысы, акрамя апошняй, не адлюстроўваюцца на пісьме (напрыклад, шва пазначаецца як о або а ў залежнасці ад паходжання ў корані слова, напрыклад, молоко).

Ужо ў часы старажытнарускае мовы вядомыя пераходы некаторых груп зычных, дакладней, змена іх становішча ў слове, што адбылося гэтак жа, як у будучых украінскай і беларускай мовах.

Марфалогія, сінтаксіс

Марфалогія ў цэлым блізкая іншым усходнеславянскім мовам, хоць і мае свае адметнасці. Сінтаксіс праяўляе значна большае падабенства.

Дыялекты

Дыялекталагічная карта рускай мовы (у т.л. дыялекты захаду, якія раней лічыліся дыялектамі беларускай мовы, а таксама дыялекты ўкраінскай мовы на поўдні). Жоўтыя, аранжавыя адценні — паўднёвыя дыялекты, зялёныя — паўночныя, ружовыя — пераходныя. На карте бачна гістарычнае перамяшчэнне некаторых цэнтральных гаворак далей, на поўдзень і ўсход.

Традыцыйна ў складзе рускае мовы вылучаюць дзве дыялектныя групы — паўднёвую і паўночную, якія дзеляцца на дыялекты, дыялекты, у сваю чаргу, распадаюцца на асобныя гаворкі, арэал якіх абмежаваны групай вёсак ці паселішчаў. У расійскім мовазнаўстве дасавецкага перыяду пераважалі погляды, згодна з якімі ўласна руская мова складала т.зв. вялікарускую гаворку «рускае мовы», сам жа тэрмін руская мова (руск.: русскій языкъ) уключаў у сябе не толькі ўласна рускую мову (вялікарускую гаворку), а таксама беларускую ды ўкраінскую мовы, якія зніжаліся да статуса гаворак рускае мовы (у шырокім паняцці). Падобных канцэпцый таксама прытрымліваліся мовазнаўчыя школы заходніх краін, але з развіццём мовазнаўства і гістарыяграфіі такія погляды былі прызнаны састарэлымі.

У мовазнаўстве СССР існавала тэндэнцыя вызначэння меж дыялектаў рускае мовы з дыялектамі іншых усходнеславянскіх моў на аснове выключна меж саюзных рэспублік, БССР і УССР з РСФСР; такая практыка захоўваецца і ў сучасных рускіх даследаваннях па рускай мове. У часы Расійскай імперыі дыялекты захаду і поўдня сучаснай Расіі практычна паўсюдна адносіліся да беларускіх і ўкраінскіх дыялектаў (то бок, дыялекты Смаленшчыны, Браншчыны, Туда, Кубані і г.д.). У цяперашняй рускай мовазнаўчай практыцы гэтыя дыялекты, як і ў часы СССР, лічацца дыялектамі рускай мовы, ва Украіне, краінах Захаду і (часам) у Беларусі — адпаведна дыялектамі беларускае ці ўкраінскае моў.

Дыялекты рускае мовы, за выключэннем дыялектаў беларускае мовы на захадзе Расіі і дыялектаў украінскае мовы на поўдні, умоўна дзеляцца на гаворкі ранняга і позняга фарміравання. Першыя ўключаюць у сябе дыялекты цэнтральнай Расіі, на аснове якіх спрадвеку фарміравалася руская мова, другія — дыялекты паўночнай Расіі, Каўказа, Сібіры, Далёкага Усходу і дыяспары, якія фарміраваліся па засяленні этнічнымі велікарусамі тых ці іншых тэрыторый. Усе дыялекты рускае мовы з’яўляюцца ўзаемназразумелымі.

Некаторыя гаворкі на захадзе і поўдні Расіі дэманструюць пэўныя пераходныя рысы між беларускай і ўкраінскай мовамі адпаведна.

Літаратурная руская мова заснавана на гаворках цэнтральнае Расіі, якія належаць да паўднёвых дыялектаў. Асобным чынам вылучаюць таксама маўленне жыхароў Масквы і Санкт-Пецярбурга, якія адрозніваюцца галоўным чынам у лексіцы, радзей — у фанетыцы.

Гл. таксама

Заўвагі

  1. 1 2 Рэйтынг моў па колькасці носьбітаў // Этналог (англ.)
  2. Атлас зарожаных мовай свету
  3. У беларускамоўнай лінгвістычнай літаратуры пачатку ХХ ст. — таксама расійская мова.

Літаратура

Спасылкі

Вікіпедыя

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны

на рускай мове

Тэмы гэтай старонкі (26):
Руская мова
Мовы Кыргызстана
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з рускай
Мовы Румыніі
Мовы Расіі
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Мовы Таджыкістана
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Мовы Грузіі
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Мовы Расіі
Мовы Арменіі
Рускія
Мовы Малдовы
Мовы Эстоніі
Мовы Беларусі
Мовы Казахстана
Мовы Латвіі
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Мовы Украіны
Мовы і дыялекты паводле алфавіта
Мовы Фінляндыі
Вікіпедыя:Істотныя артыкулы
Мовы Узбекістана
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных