wd wp Пошук:

Кельты

Індаеўрапейцы

Індаеўрапейскія мовы
Албанская  · Армянская
Балтыйскія  · Кельцкія
Германскія  · Грэчаская
Арыйскія  · Італійскія
Славянскія  

мёртвыя: Анаталійскія · Палеабалканскія
(Дакская, Фрыгійская, Фракійская) · Тахарскія

Індаеўрапейцы
Албанцы · Армяне
Балты · Кельты · Германцы
Грэкі · Індаарыйцы
Іранцы · Раманцы · Славяне

гістарычныя: Хеты · Кельты  · Германцы  · Скіфы
Ілірыйцы · Італікі  · Фракійцы  · Тахары 

Протаіндаеўрапейцы
Мова · Грамадства · Рэлігія
 
Прарадзіма індаеўрапейцаў
Курганная гіпотэза
Анаталійская гіпотэза
Армянская гіпотэза
Індыйская гіпотэза
Тэорыя палеалетычнай бесперапыннасці
 
Індаеўрапеістыка

Ке́льты (стар.-грэч.: Κέλτοι, лац.: Celtae) — блізкія па мове і матэрыяльнай культуры індаеўрапейскія народы. У другой палове 1 тысячагоддзя займалі шырокую тэрыторыю ў Еўропе і Малой Азіі. У нашы дні жывуць пераважна на Брытанскіх астравах і ў Брэтані.

Паходжанне

Распаўсюджанне кельтаў
     Тэрыторыя Гальштацкай культуры да VI ст. да н. э.      Кельцкая экспансія да 275 г. да н. э.      Тэрыторыя на Пірэнейскім паўвостраве, дзе прысутнасць кельтаў застаецца спрэчнай      Сучасныя кельцкія народы      Тэрыторыі, дзе кельцкія мовы шырока прадстаўлены ў нашы дні

Упершыню ў грэчаскіх пісьмовых крыніцах кельты ўзгадваліся толькі ў сярэдзіне 1 тысячагоддзя да н. э. Сучасныя лінгвісты лічаць, што пракельцкая мова вылучылася з агульнага індаеўрапейскага пласту ў канцы бронзавага веку, каля 3 тысяч гадоў таму. Генетыкі адносяць старажытных кельтаў да носьбітаў ДНК-галагрупы R1b, якая ў наш час шырока распаўсюджана ў Заходняй Еўропе.

Археолагі звязваюць з’яўленне кельтаў непасрэдна з культурай палёў пахавальных урнаў (1300 — 750 гг. да н. э.). Яна ўзнікла на тэрыторыі сучаснай Паўднёвай Германіі, Аўстрыі і Швейцарыі. Прадстаўнікі гэтай культуры займаліся земляробствам, шанавалі канёў, былі выдатнымі ювелірамі і металургамі, выраблялі бронзу, пазней навучыліся здабываць і апрацоўваць жалеза. Дзяржальні іх мячоў па-майстэрску дэкараваліся, рабіліся металічныя каркасы і ўпрыгожванні для шчытоў, былі вядомы кальчугі.

Каля 800 г. да н. э. сфарміравалася першасная асабіста кельцкая Гальштацкая культура. Тады ж кельты з’явіліся ў басейне ракі Дунай. Да IV ст. да н. э. яны насялілі тэрыторыі Альп, Галіі, Брытанскія астравы, занялі значную частку Пірэнейскага паўвострава, Паўночнай Італіі. У III ст. да н. э. частка кельтаў таксама рассялілася ў Малой Азіі.

Сучасныя кельцкія народы

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Гісторыя Еўропы
Кельты
Саюзнікі і ворагі Старажытнага Рыму
Старажытныя народы
Індаеўрапейскія народы