wd wp Пошук:

Знакі прыпынку

Знакі прыпынку — элементы пісьма, якія выконваюць дапаможныя функцыі падзелу (выдзялення) сэнсавых адрэзкаў тэксту, сказаў, словазлучэнняў, слоў, частак слова, указваюць на граматычныя і лагічныя адносіны паміж словамі, указваюць на камунікатыўны тып сказу, яго эмацыйную афарбоўку, скончанасць, а таксама некаторыя іншыя функцыі.

У сучаснай беларускай мове 10 знакаў прыпынку: кропка, пытальнік, клічнік (паказваюць канец сказа, а таксама апавядальную, пытальную і клічную інтанацыі); коска, кропка з коскай, двукроп’е, працяжнік, дужкі (ставяцца ўнутры сказа); двукоссе (выдзяляе простую мову і цытаты); шматкроп’е (паказвае запінку, пропуск, незакончанасць).

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Знакі прыпынку
Тыпаграфіка