Нідэрландская мова (таксама галандская або фламандская) — германская мова заходнегерманскай падгрупы.
Распаўсюджанне: Нідэрланды, Бельгія, Сурынам, некаторыя краіны Цэнтральнай Амерыкі. Колькасць носьбітаў у свеце 24 млн., Нідэрланды 16 млн.ч. (2003). Для 4 млн. другая мова. 7 млн гаворыць на мове афрыкаанс (узнікла з галандской мовы).
Статус афіцыйнай або нацыянальнай мовы (1990): Нідэрланды, Бельгія, Сурынам.
Нідэрландская або галандская мова паходзіць ад мовы берагавых франкаў і з’яўляецца наўпростым нашчадкам протагерманскай мовы індаеўрапейскай моўнай групы. Найбліжэйшыя сваякі — старажытнаанглійская, фрызская, ніжненямецкая мовы.
У сучаснае нідэрландскае мове няма склонаў (за выключэннем дыялектаў). Ёсць тры роды: ніякі, мужчынскі і жаночы. Апошнія два паступова зліваюцца ў адзін агульны род: існуюць, напрыклад, толькі два вызначаныя артыклі — het, для ніякага роду, і de, для жаночага і мужчынскага роду.
Для нідэрландскай мовы характэрна вялікая колькасць дыялектаў, толькі ў Фландрыі іх каля дзвюх з паловай тысяч. У адукацыі, СМІ і ў якасці дзяржаўнай выкарыстоўваецца «ўсеагульная нідэрландская мова» (AN, Algemeen Nederlands), зацверджаны нідэрландскім моўным саюзам (Nederlandse Taalunie) афіцыйны варыянт мовы. З 15 кастрычніка 2005 праводзіцца рэформа арфаграфіі[1].
Ад нідэрландскай мовы параўнальна нядаўна адлучыўся афрыкаанс.
Асноўны артыкул: Афрыкаанс
Гісторыя афрыкаанс пачынаецца з масавага перасялення фермераў (нідэрл.: boer) з Галандыі, Фландрыі і іншых рэгіёнаў паўночна-заходняй Еўропы, якія былі хутка асіміляваныя мясцовым насельніцтвам.[2]
Пасля пераходу калоніі пад кіраўніцтва Брытаніі на пачатку XIX стагоддзя, каланісты пачалі засвойваць новыя ўнутраныя раёны Паўднёвай Афрыкі, забраўшы сваю мову з сабой. Наступствы ізаляцыі ад астатняга нідэрландскамоўнага свету зрабілі мову каланістаў такой, якая яна ёсць на сённяшні дзень, гэта значыць афрыкаанс.[3]
На пачатку XX стагоддзя народны «афрыканскі» варыянт нідэрландскай мовы стаў пераважаць над літаратурнай «еўрапейскай» мовай. У 1925 годзе ў Канстытуцыю Паўднёва-Афрыканскага Саюза ад 1909 года была ўнесена папраўка, якая сцвярджала «нідэрландскае слова ў Артыкуле 137 (…) уключае ў сябе афрыкаанс».[4][5] Новая канстытуцыя ад 1961 года толькі пералічала англійскую і нідэрландскую мовы ў якасці афіцыйных.
Згодна з прыкладнай ацэнкай, каля 90% словаў афрыкаанс маюць нідэрландскае паходжанне.[6][7] Абедзве мовы маюць высокую ступень узаемапаразумення, аднак гэтая ступень у некаторых выпадках (у дачыненні да лексікі, напісання) можа быць асіметрычнай: для нідэрландскамоўнага чалавека часцей лягчэй зразумець афрыкаанс, чым жыхару ПАР зразумець нідэрландскую.[8]
Вікіпедыя мае раздзел, напісаны