wd wp Пошук:

Віленская беларуская гімназія

Святкаванне ўгодкаў абвяшчэння БНР у Віленскай беларускай гімназіі, 1935

Віленская беларуская гімназія (19191944) — адна з першых беларускіх сярэдніх школ ў Вільні.

Гісторыя

Базыльянскія муры, у якіх размяшчалася гімназія ў 1919—1937 гадах

Першыя беларускія школы ў Вільні адкрыліся яшчэ падчас нямецкай акупацыі ў 1915 годзе. Прыватная Віленская беларуская гімназія арганізавана 1 лютага 1919 года Іванам Луцкевічам, дазвол выданы немцамі ў канцы 1918 года і пацверджаны літоўскімі ўладамі напярэдадні заняцця горада Чырвонай Арміяй на пачатку студзеня 1919 года. Рэгулярныя заняткі ў школе пачаліся 1 лютага 1919 года. Гімназія размяшчалася ў г.зв. Базыльянскіх мурах, найбуйнейшым беларускім асяродку ў Вільні[nb 1]. Гімназія з’яўлялася 8-класнай навучальнай установай гуманістычнага тыпу. Па-беларуску спачатку выкладаліся ўсе прадметы толькі ў падрыхтоўчым, першым і другім класах, старшакласнікі вучыліся на рускай мове (выключэнне складалі беларуская літаратура, гісторыя і геаграфія Беларусі). Паступова гімназія стала нацыянальнай навучальнай установай, з 1924 усе дысцыпліны выкладаліся па-беларуску. На пачатку існавання гімназіі разам з ёю дзейнічаў прытулак для дзяцей-сіротаў, заснаваны кс. А. Станкевічам, настаўніцкія курсы.

Інтэрнат побач з касцёлам Св. Казіміра

Гімназія працавала нягледзячы на перашкоды з боку польскіх і савецкіх уладаў, некалькі разоў меняна памяшканне, юрыдычны і адукацыйны статус. Інтэрнат беларускай гімназіі ў другой палове 1930-х гадоў знаходзіўся ў трохпавярховым доме на вул. Вялікай (Didzioji g., 30) побач з касцёлам Св. Казіміра. Па Maironio g., 4 (былая вул. Св. Ганны) знаходзілася сталовая для вучняў беларускай гімназіі. Праваслаўныя вучні гімназіі з канца 1920-х слухалі казані па-беларуску ў царкве Св. Параскевы, або Пятніцкай (Didzioji g., 2).

У гімназіі дзейнічалі вучнёўскія гурткі, духавы аркестр, хор, бібліятэка, выдаваліся друкаваныя і рукапісныя часопісы.

У 1937—1939 гадах беларуская гімназія размяшчалася ў будынку (разбураным у вайну) насупраць касцёла Святога Духа на вул. Дамініканскай (Dominikonu g.), які належаў дзяржаўнай польскай гімназіі імя Юльюша Славацкага(польск.) бел. (з 1932 года беларуская навучальная ўстанова была яе філіялам, у 1939—1941 гадах — мела статус прагімназіі, затым няпоўнай сярэдняй школы).

Дзейнічала да чэрвеня 1944 года, закрытая пасля аднаўлення ў Вільні савецкай улады.

Віленская беларуская гімназія была адукацыйнай установай высокага ўзроўню, таму там апроч беларусаў, вучыліся і яўрэі, і палякі, рускія і некалькі латышоў. Пераймальнікам традыцый Віленскай беларускай гімназіі з’яўляецца беларуская сярэдняя школа імя Ф. Скарыны ў Вільнюсе[nb 2], адкрытая намаганнямі віленскіх беларусаў у канцы XX стагоддзя.

З навучэнцаў гімназіі складалася Беларуская драматычная майстроўня.

Некаторыя супрацоўнікі

Група другога выпуску гімназіі. Першая справа ў трэцім шэрагу — Наталля Арсеннева. 1921

Некаторыя вучні

Памылкі гістарыёграфаў

Заўвагі

  1. Яшчэ там размяшчаліся 2 беларускія пачатковыя школы (агулам у Вільні іх было 7), Беларускі музей, Беларускае навуковае таварыства, Беларускі нацыянальны камітэт, Беларускія настаўніцкія курсы (рыхтавалі настаўнікаў для беларускіх пачатковых школ), Беларуская школьная рада Віленшчыны, Духоўная семінарыя і царква Св. Троіцы.
  2. Адзіная поўная сярэдняя школа ў Літве з беларускай мовай навучання, у 2005 годзе ў школе каля 170 вучняў, і каля 40 настаўнікаў, дырэктар — Галіна Сівалава.
  3. 1 2 Адзін з ініцыятараў у 1935 стварэння дружыны скаўтаў у ВБГ.
  4. Ініцыятар стварэння ў 1922 1-й дружыны скаўтаў у ВБГ.
  5. Брат Яна Пятроўскага?
  6. Адна з першых абітурыентак.
  7. Пазней танцор хору Р. Шырмы.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 Галяк, 1982-1983
  2. Маці Станіслава Александровіча — гісторыка, прафесара ўніверсітэтаў у Торуні і Беластоку.
  3. У Базыльянскіх мурах месцілася Беларуская драматычная майстроўня Ф. Аляхновіча.
  4. Жонка Р. Астроўскага
  5. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 Шутовіч Я. Успаміны пра …
  6. Перад 2-ой сусветнай вайной жыла ў Вільні па вул. Антокаль.
  7. Жонка М. Гарэцкага
  8. Сястра К. Дуж-Душэўскага
  9. 1 2 3 4 5 Луцкевіч, 1998
  10. Паводле ўспамінаў вучняў «найбольш рускі» сярод настаўнікаў. Выехаў у Радашковічы, адкуль у 1930-я перабраўся ў СССР, рэпрэсіраваны.
  11. 1 2 3 4 5 Серпухов… С. 32.
  12. 1 2 Серпухов… С. 31.
  13. Wspominana jest jako dobra nauczycielka o usposobieniu romantycznym.
  14. 1 2 Ляхоўскі…
  15. Кіраўнік Віленскага камітэта БНП, арыштаваны савецкай бяспекай, лёс невядомы.
  16. (3.12.1901, в. Кубельнікі каля Бераставіцы — 23.5.1980). Лекар. Скончыў Віленскі ўніверсітэт (1927), адзін з кіраўнікоў Беларускага студэнцкага саюза, рэдактар часопіса «Студэнцкая Думка», дзеяч Грамады, Таварыства беларускай школы. Настаўнічаў у Віленскай беларускай гімназіі. Некалькі разоў быў арыштаваны польскай паліцыяй, у 1931 сасланы з Вільні пад нагляд паліцыі. Працаваў лекарам у Нараўцы на Беласточчыне. У 1948 арыштаваны органамі савецкай дзяржбяспекі. 12.8.1949 прыгавораны на 10 гадоў лагераў, сасланы ў Варкуту. У 1956 вярнуўся ў Гродна.
  17. Юрыст. Прыняў духоўны сан — стаў праваслаўным святаром. Падчас 2-ой сусветнай вайны быў настаяцелем прыходу ў Заходняй Беларусі. Пахаваны на Свята-Еўфрасіннеўскіх могілках (Вільнюс).
  18. Маракоў Л. У. РЛ; РС.
  19. 1 2 Пецюкевіч, 2005
  20. 1 2 3 Летапіс…
  21. Адна з пачынальнікаў беларускага школьніцтва ды ініцыятараў стварэння ВБГ. Да арышту жыла ў Вільні па вул. Вострабрамскай 8 (Ausros Vartu g. 9) — «Базыльянскія муры». Пасля 1944 рэпрэсіраваная савецкай бяспекай, асуджана на 6 гадоў лагераў. У сяр. 1950-ых вярнулася ў Вільнюс. Памерла ў 1960, пахавана на Свята-Еўфрасіннеўскіх могілках (Вільнюс). Гл.: Войцік Г. Алёна Сакалова-Лекант: (серыя «Партрэты Віленчукоў») / Галіна Войцік. — Вільня: Рунь, 2004. — 17, (3) с.: партр.; ISBN 9955-427-03-5
  22. З 1921 настаўнік Нясвіжскай беларускай гімназіі. Быў кіраўніком беларускамоўных класаў, выкладчыкам беларускай мовы, беларусазнаўства і спеваў. Пасля закрыцця польскімі ўладамі Нясвіжскай беларускай гімназіі (1924) працаваў настаўнікам у Віленскай беларускай гімназіі. Разам з жонкай Надзеяй пахаваны на праваслаўных Свята-Еўфрасіннеўскіх могілках (Вільнюс).
  23. Паходзіў з Навагрудчыны. Скончыў Вышэйшую школу гандлёвую ў Варшаве. Валодаў англійскай, нямецкай, рускай, беларускай, польскай мовамі. Разам з Барысам Кітам у 1942 працаваў у семінарыі ў Паставах.
  24. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 Кнырэвіч, 2020
  25. 1 2 3 4 5 6 7 Серпухов… С. 33.
  26. У 1931 пасля ліквідацыі Клецкай беларускай гімназіі (дзе яго бацька быў настаўнікам) пачаў вучыцца ў Віленскай беларускай гімназіі. Арыштаваны польскі ўладамі, пасля выхаду на волю нелегальна перайшоў у СССР, рэпрэсіраваны.
  27. Туронак Ю. Беларуская кніга пад…
  28. Дачка Эдварда Будзькі. Выпускніца Віленскага ўніверсітэта. Перад 2-ой сусветнай вайной выйшла замуж за Вацлава Пануцэвіча. У 1939—1941 разам з мужам працавала настаўніцай у Будславе. Пасля 2-ой сусветнай вайны ў эміграцыі. Была настаўніцай прыродазнаўства ў Беларускай гімназіі імя М. Багдановіча ў Германіі. Жыве ў ЗША.
  29. Дачка Эдварда Будзькі. Выпускніца Віленскага ўніверсітэта. У 1939—1941 працавала настаўніцай у Будславе. Пасля 2-ой сусветнай вайны ў эміграцыі. У 1950-я выйшла замуж за Антона Бяленіса. Жыла ў ЗША. Супрацоўнічала з газетай «Беларус».
  30. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 Коўш, С. Мае ўспаміны…
  31. Паходзіў з Будслава. У 1939 рэпрэсіраваны савецкай дзяржбяспекай.
  32. Дачка Зоські Верас
  33. Эмігравала ў Аўстралію
  34. Не скончыў навучання, нелегальна перайшоў у СССР, рэпрэсіраваны
  35. Маракоў РЛ
  36. Жаўнер Арміі Андэрса, жыў у Вялікабрытаніі
  37. 1 2 Серпухов… С. 30
  38. Сястра Я. Жамойціна. Нар. 9.6.1915 у сялянскай сям’і ў в. Клімавічы, на Лідчыне. Скончыла педагагічны інстытут (1939). У 1939—1941 працавала ў Лідскай беларускай дзесяцігодцы, у тым часе выйшла замуж. З 1941—1943 кіравала Самашкскай беларускай пачатковай школай. У 1943 выехала ў Вільню. З 1946 жыла ў Польшчы ў Любліне, а з 1956 у Варшаве. Працавала настаўніцай рускай мовы ў ліцэі імя Ю. Славацкага. Пам. 3.1.1986.
  39. Пад акупацыяй кіраваў школай у Пружанах.
  40. Чыгрын С. Не пыталі, ці зжата, ці скошана… // Ніва № 4 (2280), 23 студз. 2000.
  41. 1
  42. Сын Гасана Канапацкага
  43. Нар. 18.10.1919 у в. Старое Сяло на Міншчыне. Палітычна-грамадскі дзеяч. У 1928—1929 вучыўся ў Радашковіцкай беларускай гімназіі. З 1929 вучань Віленскай беларускай гімназіі (скончыў 1936). Пасля студэнт медыцынскага факультэта Віленскага ўніверсітэта. Быў апошнім кіраўніком Беларускага студэнцкага саюза. Падчас нямецкай акупацыі працаваў у Баранавічах лекарам, належаў да падпольнай Беларускай незалежніцкай партыі. У 1944 арыштаваны НКУС, асуджаны на 10 гадоў зняволення. Памёр у пач. кастрычніка 1984 у Баранавічах.
  44. Маракоў РЛ.
  45. Паводле адных звестках, расстраляны немцамі ў 1943 на даносе, па другіх — палякамі ў 1944 (Коўш С.), паводле трэціх — пасля 2-ой сусветнай вайны жыў у Вілейцы і быў рэпрэсіраваны.
  46. 1 2 3 Наша слова, 1991, № 22, 17-23 ліпеня.
  47. Нар. 1922. Падчас нямецкай акупацыі — афіцэр Беларускай Краёвай Абароны, быў у батальёне «Дальвіц», арыштаваны ў Польшчы (1945), праходзіў па працэсе над кіраўнікамі БНП («справа 6-ці», Мінск, 1946), пасля лагераў жыў у Вільнюсе. Пам. 1997.
  48. Маракоў Л. Міско Якуб Герасімавіч // Рэпрэсаваныя літаратары… Т. 2.
  49. 1 2 Бацька — настаўнік гімназіі Аляксандр Міхалевіч
  50. нар. 1917. Навучаўся адзін год. Скончыў чыгуначную школу ў Лунінцы. Пасля вайны жыў у Польшчы, працаваў на «Pafawag» (фабрыка чыгуначных вагонаў) ва Уроцлаве. Памёр 1968, Уроцлаў.
  51. нар. 1911. Навучаўся адзін год. Перад 2-ой сусветнай вайной працаваў бухгалтэрам у Лунінцы. Пасля вайны жыў у Польшчы. Памёр у 1995, Длугалэнцы каля Уроцлава.
  52. Сын Антона
  53. Сястра Яраслава Станкевіча.
  54. Нар. 1915, сын А. Сакаловай-Лекант. Скончыў Віленскую беларускую гімназію, юрыдычны факультэт Віленскага ўніверсітэта. У 1938 вывучаў юрыспрудэнцыю ў Варшаве. У 1941 — бурмістар г. Беразіно. У 1942 удзельнічаў ў несавецкім беларускім партызанскім руху, у атрадзе Ул. Шавеля пад Барысавам. Афіцэр Беларускае Краёвае Абароны, член БНП. Пасля вайны ў Германіі, далейшы лёс невядомы, магчыма эміграваў ў Амерыку.
  55. Міхась Хмялеўскі. Памёр Вінцук Склубоўскі // Тыднёвік беларусаў у Польшчы «Ніва». — 2002. — № 20 (2401). Архівавана 8 сакавіка 2021.
  56. Сын Ст. «Кнігара» Станкевіча, брат Міраславы Русак
  57. Брат Казіміра Сваяка. Нар. 30.8.1907 у вёсцы Барані на Віленшчыне. У 1939 скончыў агранамічны факультэт Віленскага ўніверсітэта. У 1945 прыехаў у Сопат, да 1952 працаваў у Аддзеле сельскай гаспадаркі ваяводскай управы ў Гданьску, пасля ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі ў Варшаве. У 1972 выйшаў на пенсію, пісаў артыкулы па аграноміі ў часопіс «Gromada Rolnik Polski». Пам. 9.8.1982.
  58. Кіт, Б. Успаміны аб…
  59. Пасля быў студэнтам юрыдычнага факультэта Віленскага ўніверсітэта. З 1943 камендант паліцыі Мінскай акругі, увосень 1943 загінуў пры невысветленых акалічнасцях. Яго памяці, між іншых, прысвечаны ўспаміны Язэпа Малецкага («Пад знакам Пагоні», Таронта, 1976).
  60. Сын Зоські Верас
  61. Нар. 27.4.1922 у вёсцы Заполле на Навагрудчыне (цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл.) у сялянскай сям’і. Грамадская дзеячка, лекар. Скончыла Віленскую беларускую гімназію (1939). Удзельнічала ў II Усебеларускім кангрэсе. Арыштавана ў 1948 калі была студэнткай 4 курсу медінстытуту, асуджаная на 25 гадоў зняволення, пакаранне адбывала ў Кінгірскім лагеры. Пасля вызвалення (1956) была залічана на 4 курс Мінскага медінстытута. Працавала лекарам, жыла ў Навагрудку. Пам. 20.11.1998.
  62. Вера Сымонаўна Спарычанка‑Шостак. Нар. 19.12.1917 на Навагрудчыне. Працавала настаўніцай англійскай мовы ў Вільнюсе. Мела дачку і сына Яраслава Войціка. Пам. 4.3.2008, пахаваная на праваслаўных могілках Быліны (Вільнюс).
  63. Ёрш С. Сябры Беларускай Незалежніцкай Партыі. Біяграфічны даведнік // Вяртаньне БНП. Асобы і дакумэнты Беларускай Незалежніцкай Партыі. — Слонім-Мінск, 1998.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Навучальныя ўстановы з беларускай мовай навучання
Зніклі ў 1944 годзе
Артыкулы, у якіх трэба ўдакладніць крыніцы
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з польскай
Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1919 годзе
1919 год у Вільнюсе
Віленская беларуская гімназія