wd wp Пошук:

Міхаіл Сілуянавіч Кахановіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кахановіч. Міхаіл Сілуянавіч Кахановіч (27 верасня 1882, в. Вялікія Лукі Навагрудскага павета Мінскай губерні (цяпер Баранавіцкі раён Брэсцкай вобл.) — 17 мая 1934, Мінск, НКУС; Крыптанім: M. K-č) — беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, педагог, рэдактар, публіцыст.

Біяграфія

З сям’і святара. Скончыў Харкаўскі ўніверсітэт (1910), працаваў выкладчыкам у Вільні. Летам 1915 пераехаў у Магілёў, працаваў выкладчыкам у Магілёўскім рэальным вучылішчы. Член Беларускага нацыянальнага камітэта. Адзін з арганізатараў, пазней старшыня Магілёўскага беларускага камітэта.

Рэдактар газеты «Могилевский вестник» (1917).

Удзельнік З’езда беларускіх арганізацый і партый у Мінску (ліпень 1917). Летам 1918 выехаў у Вільню, удзельнічаў у арганізацыі Беларускага з’езда Віленшчыны і Гродзеншчыны, старшыня педагагічнай рады Віленскай беларускай гімназіі. З 1919 кіраўнік школьнага аддзела Цэнтральнай Беларускай рады Віленшчыны і Гродзеншчыны. У 1919—1922 дырэктар Віленскай беларускай гімназіі. Выступаў з публіцыстычнымі артыкуламі ў «Беларускай крыніцы», «Беларускім жыцці», «Беларускіх ведамасцях» і інш.

Аўтар успамінаў пра І. Луцкевіча[1].

У 1922 абраны паслом у сейм Польскай Рэспублікі, член Беларускага пасольскага клуба. Трымаўся прынцыпу беспартыйнасці, адстойваў нацыянальныя і сацыяльныя правы беларускага народа. Член Беларускага навуковага таварыства, актывіст беларускіх грамадскіх і культурна-асветных арганізацый у Вільні. З 1925 у БССР.

Працаваў у рэдакцыях газеце «Савецкая Беларусь» і часопісе «Савецкае будаўніцтва»; у выдавецтвах (у т.л. Беларускім дзяржаўным выдавецтве). Займаўся перакладамі, пераклаў на беларускую мову творы З. Оськіна, В. Владко, П. Кушнера, Я. Захера і інш.

Падчас арышту працаваў карэктарам ў друкарні імя Сталіна. Арыштаваны 10.8.1933 у Мінску па адрасе: вул. Пpавіянцкая, д. 20 па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра». Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 9.1.1934 як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі БНЦ» да ВМП. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 18.4.1956. Асабовая справа М. Каханівіча № 10182-с (спынена 16.8.1956) з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Быў жанаты, меў дзіця. Дачка Зоя (памерла ў 2002 г.) разам з сынам Віктарам Кахановічам (памёр) жыла ў Магілёве, праўнукі і прапраўнукі М. Кахановіча жывуць у Магілёве.

Творы

Зноскі

  1. Апублікаваны ў зборніку: «Памяці Івана Луцкевіча. У першыя ўгодкі смерці яго», 1920.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1882 годзе
Катэгорыя·Рэдактары Беларусі
Катэгорыя·Члены Беларускага навуковага таварыства (1918)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Навагрудскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Выкладчыкі Харкаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі 17 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 верасня
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Беларусі
Катэгорыя·Члены Беларускага пасольскага клуба
Катэгорыя·Палітыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэдактары XX стагоддзя
Катэгорыя·Справа Беларускага нацыянальнага цэнтра
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Публіцысты XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Памерлі ў 1934 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Харкаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Публіцысты Беларусі
Катэгорыя·Асобы