wd wp Пошук:

Мадэст Яцкевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Яцкевіч. Мадэст Яцкевіч (1 мая 1894, Паставы, сёння Віцебская вобласць27 лютага 1971) — беларускі рэлігійны дзеяч на эміграцыі.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і праваслаўнага святара. У 1913 г. скончыў Віленскую гімназію і падчас Першай сусветнай вайны настаўннічаў на Віленшчыне. У 1921 г. рукапакладзены ў сан святара і да 1939 г. працаваў у розных парафіях Віленскай епархіі. Падчас 2-й сусветнай вайны — у кляштары Св. Духу ў Вільні. У 1944 г. выехаў у Аўстрыю, а пазней — у Аргенціну. У 1956 г. перабраўся ў Мельбурн (Аўстралія), дзе ў 1957 г. прыняў манаскі сан з рук архіепікапа Сяргея. Адразу далучыўся да жыцця беларускай грамады. У 1958 г. арганізаваў у Мельбурне парафію Трох Віленскіх мучанікаў БАПЦ. Займаўся актыўнай выдавецкай дзейнасцю — 1960 г. апрацаваў і выдаў «Каціхізіс, або Навука веры», Стары і Новы Запаветы, нарыс «Даведкі з гісторыі аўтакефаліі Беларускай Праваслаўнай Царквы», запачаткаваў выданне часопісу «Наша Царква» як друкаванага органу БАПЦ у Аўстраліі. У жніўні 1962 г. пасля непаразумення з архіепіскапам Сяргеем перайшоў у юрысдыкцыю Сусветнага Патрыярхату і працягваў душпастырскую дзейнасць у новастворанай беларускай парафіі Св. Еўфрасінні Полацкай у Мельбурне. Да самай смерці выдаваў часопіс «Праваслаўным шляхам».

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Памерлі ў 1971 годзе
Катэгорыя·Постаці БАПЦ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1894 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Паставах
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Беларусы ў Аўстраліі
Катэгорыя·Памерлі 27 лютага
Катэгорыя·Постаці беларускай эміграцыі
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскай гімназіі
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 мая