wd wp Пошук:

Юльян Саковіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Саковіч.

Юльян Саковіч (24 жніўня 1906, фальв. Баўдыры Ашмянскага пав. Віленскай губ. — 13 чэрвеня 1943) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч. Адзін з кіраўнікоў канспірацыйнай Беларускай незалежніцкай партыі і кіраўнік Беларускай Народнай Грамады.

Біяграфія

Нарадзіўся ў заможнай сялянскай сям’і. Скончыў Віленскую беларускую гімназію. Са школьных гадоў быў звязаны з камуністычным рухам. Вучыўся на агранамічным факультэце ў Віленскім універсітэце, з якога выключаны за рэвалюцыйную дзейнасць.[1] Быў членам Беларускага студэнцкага саюза, КПЗБ, Таварыства беларускай школы (ТБШ). У 1925—1927 гадах быў актывістам Беларускай Сялянска-Работніцкай Грамады.[2] У 1928 выключаны з Беларускага студэнцкага саюза за камуністычную прапаганду. У 1929 выдаваў разам з Г. Вялецкім у Вільні часопіс «Вольная думка» — орган беларускага студэнцтва.

У лютым 1933 на працэсе над кіраўніцтвам ТБШ прыгавораны да 3 гадоў турмы. Напярэдадні 2-й сусветнай вайны арыштаваны і зняволены ў Бяроза-Картузскі канцэнтрацыйны лагер. У верасні 1939 вызвалены, вярнуўся на Віленшчыну, дзе арыштаваны органамі НКУС. З чэрвеня 1941 ў Мінску. У перыяд нацысцкай акупацыі Беларусі займаў пасады начальніка аддзела Беларускай народнай самапомачы (БНС), з чэрвеня 1943 акруговы старшыня БНС у Лідзе. Адзін з кіраўнікоў канспірацыйнай Беларускай незалежніцкай партыі і кіраўнік Беларускай Народнай Грамады.

Забіты 13 чэрвеня 1943 г. польскімі падпольшчыкамі ў в. Васілішкі (цяпер Шчучынскі раён). Пахаваны на праваслаўных могілках у Лідзе.

Зноскі

  1. Сяргей Ёрш. Змагар за волю народа (Юльян Саковіч) // Вяртаньне БНП. Асобы і дакумэнты Беларускай Незалежніцкай Партыі. — Менск-Слонім: БГАКЦ, 1998.
  2. http://jivebelarus.net/history/new-history/belarusian-partizans.html?page=2#lnk1

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Члены Беларускага студэнцкага саюза
Катэгорыя·Пахаваныя ў Лідзе
Катэгорыя·Палітыкі Беларусі
Катэгорыя·Члены Беларускай Народнай Грамады (1941)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1906 годзе
Катэгорыя·Члены Таварыства беларускай школы
Катэгорыя·Члены Беларускай незалежніцкай партыі
Катэгорыя·Навучэнцы Віленскай беларускай гімназіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Члены Беларускай народнай самапомачы
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вязні Бяроза-Картузскага канцлагера
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ашмянскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Памерлі 13 чэрвеня
Катэгорыя·Члены Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1943 годзе