wd wp Пошук:

Уладзіслаў Талочка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Талочка. Уладзіслаў Талочка (6 (18) лютага 1887, Гродна — 13 лістапада 1942) — беларускі рэлігійны і культурна-асветны дзеяч, культуролаг, гісторык, літаратурны крытык.

Біяграфія

Уладзіслаў Талочка

У 1896—1904 вучыўся ў Гродзенскай гімназіі. З кастрычніка 1906 года семінарыст Віленскай духоўнай каталіцкай семінарыі. У 1909 годзе пасвечаны ў святара. У 1909—1914 гадах вывучаў тэалогію і філасофію ў каталіцкім універсітэце ў Інсбруку (Аўстрыя). З 1914 года святар у Вільні. У 1915—1918 гадах адзін з ініцыятараў і арганізатараў Віленскага камітэта дапамогі пацярпелым ад вайны, беларускага дзіцячага прытулку «Золак». З 1917 года звязаны з беларускай нацыянальна-рэлігійнай палітычнай арганізацыяй «Хрысціянская дэмакратычная злучнасць». Удзельнічаў у арганізацыі і правядзенні Беларускай канферэнцыі ў Вільні (1918), Беларускім з’ездзе Віленшчыны і Гродзеншчыны (1919). Уваходзіў у склад Літоўскай Тарыбы (1918–1920). За сваю дзейнасць з 1920-х гадоў пераследаваўся польскімі свецкімі і духоўнымі ўладамі. 15 снежня 1938 года як «недобранадзейная асоба» высланы ў Беласток. На пачатку Другой сусветнай вайны вярнуўся ў Вільню.

Пахаваны на віленскіх могілках Роса.

Культурна-асветная дзейнасць

Магіла Уладзіслава Талочкі на віленскіх могілках Роса, 2019 г.

Адзін з першых каталіцкіх святароў пачаў ужываць беларускую мову ў набажэнствах.

Публікаваў матэрыялы рэлігійнай тэматыкі ў Віленскім каталіцкім часопісе «Dwutygodnik Diecezjalny» («Дыяцэзіяльны двухтыднёвік»). Падтрымліваў выданне каталіцкай газеты «Беларус». У час Першай сусветнай вайны выкладаў рэлігію ў беларускіх школах Вільні. Выкладчык на курсах для непісьменных рабочых (1916–1917). З 1919 года супрацоўнічаў з газетай «Крыніца», дзе змяшчаў артыкулы культурна-адраджэнскай і рэлігійнай тэматыкі. У міжваенны час (1920–1939) адзін з вядучых публіцыстаў часопіса віленскіх краёўцаў «Przegląd Wileński» («Віленскі агляд»). Быў прыхільнікам ідэі экуменізму.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Памерлі ў 1942 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1887 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Роса
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 лютага
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскай каталіцкай духоўнай семінарыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Беларускага навуковага таварыства (1918)
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Постаці беларускага каталіцтва
Катэгорыя·Памерлі ў Вільнюсе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродне
Катэгорыя·Памерлі 13 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Каталіцкія святары