Віленская беларуская гімназія (1919—1944) — адна з першых беларускіх сярэдніх школ ў Вільні.
Першыя беларускія школы ў Вільні адкрыліся яшчэ падчас нямецкай акупацыі ў 1915 годзе. Прыватная Віленская беларуская гімназія арганізавана 1 лютага 1919 года Іванам Луцкевічам, дазвол выданы немцамі ў канцы 1918 года і пацверджаны літоўскімі ўладамі напярэдадні заняцця горада Чырвонай Арміяй на пачатку студзеня 1919 года. Рэгулярныя заняткі ў школе пачаліся 1 лютага 1919 года. Гімназія размяшчалася ў г.зв. Базыльянскіх мурах, найбуйнейшым беларускім асяродку ў Вільні[nb 1]. Гімназія з’яўлялася 8-класнай навучальнай установай гуманістычнага тыпу. Па-беларуску спачатку выкладаліся ўсе прадметы толькі ў падрыхтоўчым, першым і другім класах, старшакласнікі вучыліся на рускай мове (выключэнне складалі беларуская літаратура, гісторыя і геаграфія Беларусі). Паступова гімназія стала нацыянальнай навучальнай установай, з 1924 усе дысцыпліны выкладаліся па-беларуску. На пачатку існавання гімназіі разам з ёю дзейнічаў прытулак для дзяцей-сіротаў, заснаваны кс. А. Станкевічам, настаўніцкія курсы.
Гімназія працавала нягледзячы на перашкоды з боку польскіх і савецкіх уладаў, некалькі разоў меняна памяшканне, юрыдычны і адукацыйны статус. Інтэрнат беларускай гімназіі ў другой палове 1930-х гадоў знаходзіўся ў трохпавярховым доме на вул. Вялікай (Didzioji g., 30) побач з касцёлам Св. Казіміра. Па Maironio g., 4 (былая вул. Св. Ганны) знаходзілася сталовая для вучняў беларускай гімназіі. Праваслаўныя вучні гімназіі з канца 1920-х слухалі казані па-беларуску ў царкве Св. Параскевы, або Пятніцкай (Didzioji g., 2).
У гімназіі дзейнічалі вучнёўскія гурткі, духавы аркестр, хор, бібліятэка, выдаваліся друкаваныя і рукапісныя часопісы.
У 1937—1939 гадах беларуская гімназія размяшчалася ў будынку (разбураным у вайну) насупраць касцёла Святога Духа на вул. Дамініканскай (Dominikonu g.), які належаў дзяржаўнай польскай гімназіі імя Юльюша Славацкага(польск.) бел. (з 1932 года беларуская навучальная ўстанова была яе філіялам, у 1939—1941 гадах — мела статус прагімназіі, затым няпоўнай сярэдняй школы).
Дзейнічала да чэрвеня 1944 года, закрытая пасля аднаўлення ў Вільні савецкай улады.
Віленская беларуская гімназія была адукацыйнай установай высокага ўзроўню, таму там апроч беларусаў, вучыліся і яўрэі, і палякі, рускія і некалькі латышоў. Пераймальнікам традыцый Віленскай беларускай гімназіі з’яўляецца беларуская сярэдняя школа імя Ф. Скарыны ў Вільнюсе[nb 2], адкрытая намаганнямі віленскіх беларусаў у канцы XX стагоддзя.
З навучэнцаў гімназіі складалася Беларуская драматычная майстроўня.
Памылкі гістарыёграфаў
Віленская беларуская гімназія на Вікісховішчы |