wd wp Пошук:

Мікалай Пятровіч Васілеўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Васілеўскі. Мікалай Пятровіч Васілеўскі (1904, Санкт-Пецярбург — 1937, Салаўкі) — беларускі графік і жывапісец.

Біяграфія

Вокладка кнігі «Беларускі каляндар на 1929 год»

Пасля I сусветнай вайны жыў на радзіме бацькоў у в. Сіняўская Слабада (Карэліцкі раён Гродзенскай вобласці). Быў арыштаваны (разам з бацькам) падлеткам у Мінску пастановай калегіі АДПУ (1920) прыгавораны як «член сям’і асуджанага» да высылкі. Скончыў Віленскую беларускую гімназію, займаўся ў мастацкай студыі пры гімназіі ў Я. Драздовіча. У 1926—1928 гадах супрацоўнічаў у часопісе «Маланка». Уступіў у КСМЗБ. 3 1930 г. жыў у БССР, працаваў мастаком-карыкатурыстам у газетах «Звязда», «Савецкая Беларусь», «Калгаснік Беларусі».

У сатырычных малюнках, карыкатурах выкрываў праявы сацыяльнага і нацыянальнага ўціску, палітыку санацыйнага рэжыму ў Заходняй Беларусі. Як кніжны графік аформіў «Беларускі каляндар на 1929», кнігу С. Паўловіча «Пішы самадзейна» (1929), «Першыя зярняткі» (1936), «Засеўкі» (1937), часопіс для дзяцей «Заранка», раманс К. Галкоўскага «Лугам, лугам зеляненькім». Творчасць М. Васілеўскага адметная ўвагай да нацыянальных традыцый, імкненнем перадаць мовай мастацтва ідэі нацыянальна-вызвольнага руху. У пейзажных творах адлюстроўваў асаблівасці краявідаў і народнай архітэкгуры Навагрудчыны.

Арыштаваны 12.9.1933 у Мінску. Прыгавораны пастановай калегіі АДПУ СССР 9.1.1934 як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі БНЦ» да 8 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Па першай справе рэабілітаваны пракуратурай Беларусі 19.10.1992, па другой рэабілітаваны трыбуналам БВА 18.4.1956.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Памерлі ў 1937 годзе
Катэгорыя·Навучэнцы Віленскай беларускай гімназіі
Катэгорыя·Графікі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1904 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены БСРГ
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Супрацоўнікі газеты «Звязда»
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта