wd wp Пошук:

Палякі

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Палякі (значэнні).

Паля́кі (саманазва Polacy) — нацыя, адносіцца да заходнеславянскай групы, складае асноўнае насельніцтва Рэспублікі Польшча.

Гісторыя

Польская народнасць складвалася ў X—XI стст. ў перыяд фарміравання Польскай дзяржавы. Яе этнічную аснову склалі паляне, слянзане, вісляне, мазаўшане, памаране[1]. У XI ст. з’явіўся этнонім «палякі».

Рассяленне

Польскае этнічнае насельніцтва згодна з даваенным перапісам, 1912, E. Czyński, T. Tilinger's.

Як паказаў перапіс насельніцтва 2002, палякі складаюць 96,7 % насельніцтва Польшчы. У значнай колькасці жывуць таксама ў іншых краінах: ЗША, Вялікабрытанія, Францыя, Германія, Бразілія, Канада, Аргенціна, Беларусь, Літва, Украіна, Аўстралія і інш.

Беларусь

Асноўны артыкул: Палякі на Беларусі

Паводле вынікаў перапісу насельніцтва Беларусі 1999, палякі складаюць 3,9 % насельніцтва краіны — перапіс зарэгістраваў 396 тыс. палякаў. На Беларусі палякі жывуць галоўным чынам у Гродзенскай вобласці, у раёнах, якія прылягаюць да мяжы з Польшчай і Літвой. У Воранаўскім раёне палякі складаюць больш за 80 % жыхароў.

Большая частка палякаў Беларусі назвала роднай мовай, а таксама мовай ужыванай дома беларускую, таксама сярод іх распаўсюджаны польская і руская мовы.

Амаль усе веруючыя палякі належаць да католікаў.

Зноскі

  1. БЭ ў 18 т. Т. 12. С. 24

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Народы Польшчы
Палякі
Народы Еўропы