wd wp Пошук:

Рускія

Ру́скія (руск.: русские) — народ, які пражывае ва Усходняй Еўропе і на поўначы Азіі. Адносіцца да славянскай моўнай сям’і, усходнеславянскай моўнай групы (разам з беларусамі і украінцамі). Рускія з’яўляюцца найбольш шматлікім народам у Еўропе і адным з найбуйнейшых у свеце.

Рассяленне

Рускія з’яўляюцца асноўным насельніцтвам Расіі (каля 80 %). Таксама рускія складаюць значную частку насельніцтва ў іншых краінах і іх рэгіёнах: у Беларусі 8 %, у Казахстане 25,9 %, у Латвіі 26,9 %, ва Украіне 17,3 % (у Крыму 58,3 %, у г. Севастопалі 71,6 %), у няпрызнаным Прыднястроўі 28 %, у Эстоніі 25,7 %, у павеце Іда-Віру 70,8 %, у г. Нарва 96 %, у г. Талін 36,6 %.

Вялікія абшчыны рускіх існуюць у больш далёкіх краінах — ЗША, Германіі, Бразіліі, Францыі, Аўстраліі, Фінляндыі — эмігранты розных хваль.

Этнаграфічныя групы

Рускія ў новых незалежных дзяржавах

Па асаблівасцях мовы і побыту рускія дзеляцца, па прапанаванай А. А. Шахматавым, А. І. Сабалеўскім і пазней прынятай шматлікімі, у прыватнасці савецкімі, даследчыкамі (Б. М. Ляпуноў, Ф. Філіп і інш.) схеме, на дзве або тры вялікія дыялектныя групы: паўночная окаючая і паўднёвая акаючая з прамежкавым говарам Масквы. Мяжа паміж першымі двума праходзіць па лініі ПскоўЦверМаскваНіжні Ноўгарад.

Шэраг даследчыкаў (Д. Н. Ушакоў, Д. К. Зяленін і інш.) вылучалі дзве першыя групы як асобныя вялікарускія народнасці (паўночная і паўднёвая, назвы штучныя, саманазва і самаідэнтыфікацыя незалежна ад дыялекту — рускія), паміж якімі развілася яшчэ і трэцяя (сярэдневялікаруская) — з культурным і палітычным цэнтрам — Масквой, на падставе якой адбываецца ўніфікацыя мовы і ўсёй культуры. У цяперашні час у сувязі з развіццём школьнай адукацыі і сродкаў масавай камунікацыі адрознення ў дыялектах моцна паменшыліся. Бытавымі і моўнымі асаблівасцямі сярод рускіх адрозніваецца яшчэ шэраг меншых этнаграфічных груп: казакі, паморы, рускавусцінцы, затундраныя сяляне, камчадалы, малакане, ліпаване і інш.

Паходжанне этноніма

Рускі — субстантываны прыметнік; стар.-рус. русскыи утвораны ад больш ранняга этноніма ўсходніх славян — русь (гэтым жа словам звалася і ўсходнеславянская дзяржава, часам пераважна — Кіеўская зямля ў процівагу Наўгародскай і Уладзіміра-Суздальскай[крыніца?]). У візантыйскіх крыніцах, апроч асновы з -u- (russ-), прадстаўленая і аснова з -аб- — Rhos, R(h)osia, адкуль у канчатковым выніку пайшла назва Расія. Этымалогія этноніма «русь» няясная; літаратура пытання с часоў Ламаносава і Мілера вялізная, але да пераканаўчага рашэння лінгвісты і гісторыкі так і не дашлі. У прыватнасці, няясна, ці занесена яно на ўсходнеславянскую тэрыторыю варагамі (кім бы яны ні былі па паходжанні) або паўстала на ёй спрадвечна (а калі дакладна апошняе, то ў якім рэгіёне гэта адбылося).

У шэрагу версій этнонім «русь»:

Гістарычны нарыс

Паштовая марка, прысвечаная 1140-годдзю расійскай дзяржаўнасці
Грамата Жыгімонта (Сігізмунда) ад 27 верасня 1432 " Виленскимъ мЂстичомъ вЂры римское и русскимъ, што суть русское вЂры". Сведчанне канфесійнага, не этнічнага гістарычнага паняцця "рускія" у Літве ўласна.

Першыя звесткі аб гісторыі рускіх вядуць свай пачатак з Аповесці минулых гадоў, складзенай у XII стагоддзі на аснове першага летапісу XI стагоддзі. Ва ўступнай частцы ўкладальнік «Аповесці» вядзе прамову аб славянскіх плямёнах, якія адносяцца да рускіх.

Паводле падання, правадыр навагародскіх славян Гастамысл перад смерцю, жадаючы выратаваць новагародцаў ад разладаў і безуладдзя, адпісваў заклікаць кіраўніком наваградскіх зямель аднаго з варажскіх кіраўнікоў.

Наўгародскае веча

Каля XII стагоддзя ў выніку зліцця ўсходнеславянскіх племянных саюзаў магла бы ўтварыцца старажытнаруская народнасць. Але яе кансалідацыі перашкодзіў феадальны распад Кіеўскай Русі, а аб’яднанне княстваў пад уладай некалькіх дзяржаў (Вялікае Княства Маскоўскае, Вялікае Княства Літоўскае і пазней Рэч Паспалітая) заклала аснову для далейшага распаду яе на тры сучасныя народы: рускіх, украінцаў і беларусаў. Найбольшую ролю ва ўтварэнні рускага народа мелі нашчадкі плямёнаў паўночнага-ўсходу Русі — ільменскія славене, крывічы, вяцічы і інш., у сувязі з слабавыяўленасцю працэсаў міграцыі ў сярэдневечча ўклад астатніх плямёнаў бачыцца значна меней значымым.

XIII стагоддзе стала пачаткам татара-мангольскага нашэсця і ўсталявання васальнай залежнасці рускіх княстваў ад мангола-татар. Паўднёвыя княствы — Кіеўскае, Чарнігаўскае і г.д. былі абкладзены налогамі і насельніцтва інтэнсіўна пераязджала на поўнач, у гарады Залескай Русі — Цвер, Каломну, Москву, Серпухаў, Мурам і г. д. Гэта абумовіла перамячшэнне на поўнач палітычнага цэнтра рускіх Архівавана 7 жніўня 2007..

Дзмітрый Данскі

У XIV—XV стагоддзях завершылся працэс фарміравання сучаснага рускага народа, на што паўплывала стварэнне цэнтралізаванай рускай дзяржавы і барацьба супраць мангола-татарскага іга. У гэты перыяд У XV стагоддзі рускія пачалі распаўсюджвацца ў стэпавыя раёны Паволжа і Паўночнага Каўказа, у XVII стагоддзі засялілі Сібір (найбольшую ролю пры гэтым адыгралі казакі і паморы), пры гэтым былі практычна цалкам асіміляваныя плямёны, якія жылі на Рускай раўніне: фіна-ўгорскія мера, мяшчора, мурама і балцкая голядзь. На падставе гэтага факту ў XIX стагоддзі некаторыя польскія гісторыкі (напрыклад, Духінскі) наогул адмаўлялі рускім у славянскай прыналежнасці. Гэтая тэорыя, з самага пачатку ўвогуле прызнаная маючай не навуковыя, а палітычныя асновы, дагэтуль мае паслядоўнікаў. Ступень пераемнасці тым або іншым этнасам Старажытнай Русі і схільнасці розным чужародным уплывам рускіх, украінцаў і беларусаў дагэтуль з’яўляецца пытаннем дыскусійным і занадта палітызаваным, каб можна было спадзявацца на поўнае яго вырашэнне. На захадзе ў гэты перыяд былі праведзены паспяховыя войны з ВКЛ, а затым з Рэччу Паспалітай. У XVI стагоддзі пачала распаўсюджвацца палітычная канцэпцыя Масква — Трэці Рым, якая абгрунтоўвала сусветна-гістарычнае значэнне сталіцы рускай дзяржавы, як хрысціянскага цэнтра свету. Руская дзяржава аб’яўлялася духоўным нашчадкам Рымскай і Візантыйскай імперый і галоўным абаронцам і захоўнікам праваслаўя («Два Рыма палі, трэці стаіць, а чацвёртаму не быць»). Гэтая канцэпцыя прадугледжвала выключнасці і багаабранасць рускага народа. Інтэнсіўнае расшырэнне тэрыторыі і паступоваы выхад рускай дзяржавы на еўрапейскую палітычную арэну прывяло да стварэння спачатку царства, а затым у пачатку XVIII стагоддзя Расійскай імперыі, што азначала якасна новы ўзровень існавання этнасу.

Пётр I, першы рускі імператар

Яшчэ на мяжы XIX—XX стагоддзяў пад рускімі разумелася сукупнасць трох этнаграфічных груп: вялікаросаў, маларосаў і беларусаў (часам сюды жа ўключалі і русінаў), якая складала 86 млн. (1897) або 72,5 % насельніцтва Расійскай імперыі. Гэта быў пануючы пункт погляду, які знайшоў адлюстраванне ў энцыклапедычных выданнях (гл. раздзел «Гістарычныя крыніцы»). Аднак ужо ў гэты час шэраг даследчыкаў лічылі адрозненні паміж групамі дастатковымі, каб прызнаць іх асобнымі народамі. У сувязі з наступным паглыбленнем гэтых адрозненняў і нацыянальным самавызначэннем малоросаў (украінцаў) і беларусаў, этнонім «рускія» перастаў на іх распаўсюджвацца і захаваўся толькі для вялікаросаў, замясціўшы сабою ранейшы этнонім. Зараз звычайна, гаворачы аб дарэвалюцыйнай Расіі, пад рускімі разумеюць толькі вялікаросаў — у прыватнасці, сцвярджаючы, што рускія складалі 43 % яе насельніцтва (каля 56 млн.).

Назва «Вялікая Расія» упершыню сустракаецца ў пасланні рускаму мітрапаліту Феагносту візантыйскага імператара (1347 год). У XV стагоддзі выкарыстоўваецца на Захадзе, у XVI уваходзіць у царскі тытул. Сэнсавае напаўненне назову, верагодна, ніколі не было адзіным: з аднаго боку прасочваецца паралель паміж Грэцыяй «Малой» (уласна Грэцыя) і «Вялікай» (грэчаскія калоніі) (такім чынам пад Малай Расіяй разумееца сучасныя ўкраінскія землі — Паўднёвую Русь, «метраполію», а пад Вялікай — паўночныя рускія землі), з іншай — узвялічваючае значэнне. Аднак у дачыненні да насельніцтва гэтых земляў этнонім вялікаросы (вялікарусы) пачынае выкарыстоўвацца толькі ў XIX стагоддзі, у то час як геаграфічная назва выходзіць з ужывання.

У XX стагоддзі рускія перажылі адзін з найцяжкіх перыядаў у сваёй гісторыі. У выніку Першай сусветнай, наступнай Грамадзянскай вайны 19181922 гадоў, усталяванні інтэрнацыянальнай дыктатуры, была знішчана альбо пакінула Расію значная колькасць прадстаўнікоў арыстакратыі, інтэлігенцыі, казацтва, афіцэрства і іншых сацыяльных пластоў, у першую чаргу найбольш адукаваных і заможных. Рускімі былі згубленыя значныя пласты нацыянальных звычаяў і праваслаўнай культуры.

Катастрафічныя страты рускаму этнасу быў нанесены падчас Вялікай Айчыннай вайны 19411945. Сярод 8,66 млн савецкіх салдат, загінулых на фронце і памерлых у палону, 5,76 млн (66,4 %) склалі рускія Архівавана 9 лютага 2009.; шматлікія рэгіёны з пераважна рускім насельніцтвам падвергнуліся акупацыі і нямецкаму тэрору.

Пачынаючы з 90-х гадоў XX стагоддзя мае месца дыскрымінацыя рускага насельніцтва ў былых рэспубліках СССР (Прыбалтыка, Азербайджан, Узбекістан, Таджыкістан, Казахстан), а ў некаторых выпадках — і на тэрыторыі Расійскай федэрацыі (Чачня ў 19901999, Адыгея, Якуція).

Рэлігія

Кіева-Пячэрская лаўра, Кіеў, сучасная Украіна

Пераважаючай рэлигіяй рускага народа з’яўляецца праваслаўе. Афіцыйнае хрышчэнне Русі адбылося ў 988 годзе, пры Уладзіміры Святаслававічы. Хрысціянства прыйшло на Русь у форме праваслаўя з Візантыі і пачало распаўсюджвацца сярод вышэйшый слаёў грамадства задоўга да 988 года. Доўгі час захаваліся язычніцкія перажыткі з якімі царква баролася з рознай ступенню паспяховасці, аля яны засталіся і па гэты час. Для аблягчэння пераходу да хрысціянства царква захоўвала некаторыя язычніцкая святы і абрады, замяняя іх першапачатковы змест хрысціянскім.

Першыя пяць стагоддзяў Руская царква была адной з мітраполій Канстанцінопальскага Патрыярхата. Яе ўзначальваў мітрапаліт Кіеўскі і всея Русі, які прызначаўся Канстанцінопальскім Патрыярхам з грэкаў, але ў 1051 годзе кіеўскі князь Яраслаў Мудры здолеў дамагчыся пастаўлення на першасвятарскі пасад першага рускага — мітрапаліта Іларыёна, аднаго з самых адукаваных людзей таго часу.

Собор Казанскай Божай Маці, Масква, сучасная Расійская Федэрацыя

З XI ст. пачалі ўтварацца іншыя епархіі: у Белгарадзе, Ноўгарадзе, Растове, Чарнігаве, Уладзіміру-Валынскам, Полацку, Тураве. Епархіяльныя ўладыкі абіраліся на месцах адпаведнымі ўдзельнымі князямі або веча (у Ноўгарадзе з паловы XII у.) — як правіла, рускія.

Пасля разгрому Кіева татара-манголамі, у 1299 годзе Кіеўскі мітрапаліт Максім перанёс сваё месцазнаходжанне ва Уладзімір-на-Клязьме; у канцы 1325 года сталым месцазнаходжаннем Кіеўскіх мітрапалітаў стала Масква. У 1448 годзе Маскоўскі Сабор паставіў Кіеўскім мітрапалітам разанскага епіскапа Іону ўпершыню без папярэдняга ўзгаднення з Канстанцінопалем. Гэта азначала набыццё аўтакефаліі, т.е. самастойнасці Рускай царквы. Патрыярства на Русі з’явілася ў канцы XVI стагоддзя.

Зараз Руская праваслаўная царква з’яўляецца буйнейшым рэлігійным аб’ядненаннем рускіх.

Стараабрадцы ў Вудбарне, штат Арэгон

У сярэдзіне XVII стагоддзя ў выніку непрызнання часткай рускіх рэформ патрыярха Нікана ў цэркві ўзнік раскол, прыхільнікі дарэформеннай царквы адмовіліся падпарадкавацца афіцыйнай царкве і дзяржаве і стварылі свае абшчыны, у выніку чаго ўзнікла стараабрадства. Сёння стараабрадцаў у Расіі налічваецца каля 2 млн чалавек, у асноўным рускія, існуюць две найбуйнейшыя царквы — Руская праваслаўная стараабрадская царква і Дрэўлеправаслаўная царква.

Другой па колькасці хрысціянскай канфесіяй сярод рускіх з’яўляецца пратэстантызм (1-2 млн чалавек). Буйнейшая пратэстантскай плыняй з’яўляецца баптызм, інуе таксама пяцідзесятніцтва, неопяцідзесятніцтва, лютэранства, адвенцізм і інш. Некаторая колькасць рускіх уваходзіць у парахрысціянскія секты: Сведкі Іеговы, Пасольства Божае, муністы і інш.

Нязначная колькасць этнічных рускіх з’яўляеццы мусульманамі, будыстамі, іўдаістамі, крышнаітамі і г.д.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі пачаліся жорсткія рэпрэсіі супраць праваслаўных і іншых канфесій, большая частка духавенства была знішчана ці адпраўлена ў лагера. У перыяд савецкай улады руская царква была ў глыбокім заняпавдзе. Зараз імкліва ідзе працэс адраджэння.

Гл. таксама

Даследаванні этнагенеза рускіх

Дарэвалюцыйныя даследаванні

Савецкія даследаванні

Сучасныя расійскія даследаванні

Міжнародныя даследаванні

  1. Усерасійскі перапіс насельніцтва 2010. Нацыянальны склад насельніцтва РФ 2010 Архівавана 23 снежня 2021. (руск.)
  2. Вось якія мы — расіяне. Аб выніках Усерасійскага перапісу насельніцтва 2010 года (руск.)
  3. Без уліку акупаваных Расіяй у 2014 г. украінскіх тэрыторый.
  4. Усеўкраінскі перапіс насельніцтва. Руская версія. Вынікі. Нацыянальнасць і родная мова(руск.) . Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 19 жніўня 2014.
  5. Агенцтва Рэспублікі Казахстан па статыстыцы. Этнадэмаграфічны зборнік Рэспублікі Казахстан 2014 (руск.)
  6. Selected Social Characteristics in the United States: 2009 (нявызн.) (недаступная спасылка). U.S. Census American Community Survey (2009). Архівавана з першакрыніцы 11 лютага 2020. Праверана 19 жніўня 2014. (англ.)
  7. Вынікі перапісу насельніцтва Беларусі 2009 г. Нацыянальны склад. (руск.)
  8. Uzbekistan Joshua Project
  9. Даведка аб горадзе на афіцыйным сайце хакіміята г. Ташкент Архівавана 25 студзеня 2012.Насельніцтва Ташкента Архівавана 26 студзеня 2012.
  10. Насельніцтва Латвіі 2013 (лат.)
  11. Population by selected ethnic origins, by province and territory (2006 Census) (Statistics Canada) Архівавана 15 студзеня 2011. (англ.)
  12. Нацыянальны статыстычны камітэт Кыргызскай Рэспублікі. Нацыянальны склад насельніцтва (ацэнка 1 студзеня 2012 года) Архівавана 13 лістапада 2013. (руск.)
  13. Перапіс насельніцтва Кыргызстана 2009. Бішкек (руск.)
  14. Перапіс насельніцтва Кыргызстана 2009. Чуйская вобласць (руск.)
  15. Статкамітэт Эстоніі. База дадзеных насельніцтва Архівавана 4 студзеня 2018. (эст.)
  16. Дэмаскоп. Некаторыя вынікі перапісу 2004 года ў Малдове (руск.)
  17. Без уліку ПМР
  18. Дэпартамент статыстыкі Літвы. Насельніцтва і сацыяльная статыстыка Архівавана 7 студзеня 2012. (M3010215: Population at the beginning of the year by ethnicity (1979 -> 2011) Архівавана 22 ліпеня 2011. (англ.)
  19. Прыднястроўе (ПМР) юрыдычна з’яўляецца часткай Малдовы, фактычна — самаабвешчанай дзяржавай, прызнанай толькі дзвюма часткова прызнанымі дзяржавамі: Паўднёвая Асеція і Абхазія. Перапіс насельніцтва ў Малдове 5—12 кастрычніка 2004 г. праводзіўся без уліку насельніцтва ПМР. У ПМР у 2004 г. праводзіўся самастойны перапіс насельніцтва 11-18 лістапада 2004 г.(Дэмаскоп. Вынікі перапісу насельніцтва ПМР 2004 г.) (руск.)
  20. Статыстычны штогоднік 2013 ПМР Архівавана 12 лістапада 2013. (руск.)
  21. Brazil Джошуа Проджэкт Бразілія
  22. Перапісы насельніцтва Азербайджана 1979, 1989, 1999, 2009 гг. (англ.)
  23. United Kingdom
  24. Перапіс насельніцтва Грузіі 2002 г. Нацыянальны склад (англ.)
  25. Без Абхазіі і Паўднёвай Асеціі
  26. Category No. 2068.0 — 2006 Census Tables Архівавана 27 сакавіка 2011. (англ.)
  27. Афіцыйная статыстыка Кубы за 2002 г. Архівавана 3 лютага 2007. (ісп.)
  28. (2007 census) (нявызн.). Ined.fr (6 ліпеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2012. Праверана 22 ліпеня 2012. (фр.)
  29. Том 3. Нацыянальны склад і валоданне мовамі, грамадзянства насельніцтва Рэспублікі Таджыкістан Архівавана 14 кастрычніка 2013. (руск.)
  30. Насельніцтва Фінляндыі Архівавана 27 студзеня 2011. (руск.)
  31. RECENSĂMÂNTUL POPULAŢIEI ŞI AL LOCUINŢELOR 2011: Архівавана 2 лютага 2017. (рум.)
  32. (2000, перапіс) Архівавана 28 верасня 2007.
  33. Przynależność narodowo-etniczna ludności - NSP 2011 Архівавана 27 кастрычніка 2014. (польск.)
  34. Перапіс насельніцтва Арменіі 2011 г. (руск.)
  35. Преброяване 2011 - (балг.)
Тэмы гэтай старонкі (13):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Артыкулы са сцвярджэннямі без крыніц
Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з рускай
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з украінскай
Рускія
Народы Расіі
Народы Крыма
Народы і нацыянальнасці паводле алфавіта
Вікіпедыя:Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Народы Азіі
Народы Еўропы