wd wp Пошук:

Аляксандр Коўш

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Коўш. Аляксандр Коўш (1890, в. Рыдзялі Гродзенскі павет, цяпер Гродзенскі раён — 1943) — беларускі грамадска-палітычны і царкоўны дзеяч.

Біяграфія

Скончыўшы Свіслацкую настаўніцкую семінарыю, настаўнічаў на Століншчыне. Пасля сканчэння бухгалтарскіх курсаў працаваў у Люблінскім аддзеле Расійскага дзяржаўнага банка, з якім напачатку 1-й сусветнай вайны эвакуіраваны ў Разань, потым у Майкоп.

У 1921 годзе вярнуўся ў Заходнюю Беларусь і ў Гродне пасвячоны ў святары. З 1925 года ў Вільні, настаяцель прыхода ў Шніпішках (цяпер у межах горада), галоўны бухгалтар Беларускага кааператыўнага банка, выкладчык Закона Божага ў Віленскай беларускай гімназіі. Выступаў у друку з артыкуламі па пытаннях беларусізацыі праваслаўнай царквы, аднаўлення беларускай дзяржаўнасці. У 1927 годзе ў сувязі з забаронай дзейнасці Беларускай сялянска-работніцкай грамады арыштаваны польскімі ўладамі, аднак у 1928 годзе апраўданы. У 1928—1929 гадах рэдактар-выдавец царкоўна-грамадскага часопіса «Беларуская зарніца», кіраўнік секцыі Чырвонага Крыжа пры Беларускім цэнтры. За ўдзел у нацыянальна-вызвольным руху пазбаўлены польскімі ўладамі месца настаяцеля Пятніцкай царквы ў Вільні і высланы святаром у в. Кастылі Вілейскага павета.

У 1939 годзе вярнуўся ў Вільню, быў настаяцелем царквы св. Мікалая. У 1941 годзе прызначаны ў выдавецкую камісію пры мінскім архірэі. У 1943 годзе за садзеянне выратаванню яўрэйскага насельніцтва арыштаваны гестапа ў Плешчаніцах і расстраляны.

Меў сына, таксама праваслаўнага святара, Святаслава і дачку Зою, якая ўдзельнічала ў беларускім руху — Беларускі студэнцкі саюз[1].

Зноскі

  1. У Вільні зьнесьлі дом Зоі Каўшанкі // Наша Ніва, 18 ліст. 2008

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Расстраляныя
Катэгорыя·Праваслаўныя багасловы Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 жніўня
Катэгорыя·Выкладчыкі Віленскай беларускай гімназіі
Катэгорыя·Памерлі ў 1943 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1890 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра рэлігійных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродзенскім раёне
Катэгорыя·Выпускнікі Свіслацкай настаўніцкай семінарыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1884 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродзенскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Беларусі
Катэгорыя·Публіцысты Беларусі