wd wp Пошук:

Янка Шутовіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шутовіч.

Янка (Іван Іосіфавіч) Шутовіч (24 студзеня 1904, в. Шутавічы, цяпер Смаргонскі раён Гродзенскай вобласці — 9 снежня 1973) — беларускі грамадскі і культурны дзеяч, літаратуразнавец.

Біяграфія

Скончыў Віленскую беларускую гімназію (1924), Віленскі ўніверсітэт (1934). У час вучобы ва ўніверсітэце прымаў удзел у працы Беларускага студэнцкага саюза, Беларускага навуковага таварыства, Таварыства прыяцеляў беларусаведы, Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры, рэдагаваў часопіс «Студэнцкая думка», «Шлях моладзі». Адзін з кіраўнікоў Беларускага нацыянальнага аб’яднання. Працаваў у Беларускай друкарні імя Ф. Скарыны. У 1935—39 адказны рэдактар і выдавец часопіса «Калоссе». У 1936 кіраваў агульным Школьным сакратарыятам. Быў зняволены польскімі ўладамі, вызвалены савецкімі войскамі ў 1939. 3 восені 1939 займаўся асветніцкай і выдавецкай дзейнасцю, з 1940 працаваў у Беларускім музеі ў Вільні (з 1941 дырэктар). У 1944 рэпрэсіраваны, вызвалены ў 1956, рэабілітаваны ў 1958. Жыў у Вільнюсе.

Друкаваўся з 1927. Выступаў з артыкуламі пра Я. Драздовіча, Ш. Руставелі, Т. Шаўчэнку, рыхтаваў матэрыялы пра М. Гарэцкага, А. Гурыновіча, М. Забейду-Суміцкага, Я. Карскага, А. Уласава, Беларускі музей у Вільні. У 1940 пад яго рэдакцыяй у Вільні выдадзена кніга «Ксёндз Адам Станкевіч: У 25-я ўгодкі свяшчэнства і беларускай нацыянальнай дзейнасці (10.1.1915 — 10 студзеня 1940)». Выявіў у архіве рукапіс рамана Гарэцкага «Віленскія камунары».

Рукапісны і ўласны архіў Я. Шутовіча захоўваецца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы Нацыянальнай АН Беларусі.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 9 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Члены Беларускага навуковага таварыства (1918)
Катэгорыя·Члены Беларускага студэнцкага саюза
Катэгорыя·Члены Беларускай хрысціянскай дэмакратыі
Катэгорыя·Постаці Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры
Катэгорыя·Памерлі ў 1973 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Навучэнцы Віленскай беларускай гімназіі
Катэгорыя·Літаратуразнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Члены БХД
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Члены Таварыства прыяцеляў беларусаведы
Катэгорыя·Памерлі ў Вільнюсе
Катэгорыя·Вязні Бяроза-Картузскага канцлагера
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1904 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Смаргонскім раёне
Катэгорыя·Асобы