wd wp Пошук:

Янка Чабор

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Чабор. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Патаповіч. Янка Чабор (сапр.: Іван Сцяпанавіч Патаповіч; 11 ліпеня 1911, вёска Рачканы, Слуцкі павет, Мінская губерня, цяпер Ляхавіцкі раён, Брэсцкая вобласць1943(?), ГУЛАГ) — беларускі паэт, публіцыст, удзельнік нацыянальна-вызваленчай барацьбы ў Заходняй Беларусі.

Біяграфія

У 1931 скончыў Віленскую беларускую гімназію; вучыўся ў Віленскім універсітэце. Першыя свае вершы змясціў у 1928 у рукапісным часопісе падпольнай камсамольскай групы Віленскай беларускай гімназіі «Васілёк» (№ 1). У 1931 апублікаваў «Адкрыты ліст» з заклікам да заходнебеларускіх пісьменнікаў аб’яднацца ў адзіную пісьменніцкую арганізацыю. Адзін са стваральнікаў Літаратурнага фронту сялянска-рабочых пісьменнікаў Заходняй Беларусі. 10.12.1933 на з’ездзе пісьменнікаў абраны рэдактарам-выдаўцом часопіса «Літаратурная старонка», які стаў друкаваным органам Літаратурнага фронту. Першы нумар часопіса выйшаў з друку 25.1.1934 і адразу быў канфіскаваны польскімі ўладамі. Янка Чабор быў асуджаны на 5 гадоў пазбаўлення волі. Выйшаў з турмы ў верасні 1936 па амністыі. Заняўся арганізацыяй кааператываў у вёсках сваёй ваколіцы. У 1939 браў удзел у арганізацыі работы першых савецкіх устаноў у Заходняй Беларусі. Мяркуецца, што загінуў у лагеры.

Творы

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Памерлі ў 1943 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слуцкім павеце
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў ГУЛАГу
Катэгорыя·Навучэнцы Віленскай беларускай гімназіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1911 годзе
Катэгорыя·Публіцысты паводле алфавіта
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ляхавіцкім раёне
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Публіцысты Беларусі
Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта