wd wp Пошук:

Пётр Бакач

Пётр Рыгоравіч Бакач (1 красавіка 1907, в. Казейкі, Ізабелінская воласць, Ваўкавыскі павет Гродзенскай губерні — ?) — беларускі грамадска-культурны дзеяч, даследчык гісторыі беларускай літаратуры.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і Рыгора Станіслававіча і Наталлі Бакачоў. Да 1921 года быў разам з сям’ёй у бежанстве ў Уфе.

Вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі. Студэнт Віленскага ўніверсітэта. У 1929—1930 годзе праходзіў тэрміновую службу ў Войску Польскім.

Дзеяч нелегальнага «Змагання» ў Вільні. Cябра Віленскага камітэта БСРГ і сакратар пасла сойма Польскай Рэспублікі Браніслава Тарашкевіча. У лістападзе 1931 асуджаны на 4 гады зняволення ў гродзенскай турме. Пасля вызвалення выехаў у Прагу, скончыў Карлаў універсітэт, кандыдат філасофіі.

Браў удзел у працы беларускай эміграцыі ў Чэхаславакіі. Па словах Ларысы Геніюш, Бакач «быў добры беларус, харошы, скромны чалавек, вельмі бледны, вымучаны турмою, напэўна, і нездаровы. Ён нейк быў на пабягушках у пражскіх дзеячоў, іх нязьменны сакратар»[2]. Вядома, што Бакач адчуваў сталую нястачу грошай і яго фінансава падтрымліваў Васіль Русак. У Празе жыў па адрасе: Praha XI, Budovcova 8.

У лютым 1938 года Радай БНР быў прапанаваны на пасаду загадчыка Беларускага загранічнага архіва, але пытанне не было вырашана. З 1941 года тэхнічны супрацоўнік выдавецтва курсаў беларусаведы ў Празе. У 1943 годзе зноў была зроблена няўдалая спроба атрымаць згоду ад нямецкай акупацыйнай ўлады на прызначэнне П. Бакача загадчыкам Беларускага загранічнага архіва.

З вясны 1943 года ў Нямеччыне. Працаваў перакладчыкам на авіяцыйным заводзе ў Эрфурце (жыў па адрасе Grollmannstr. 3, bei Frau Kuehn), затым у службе «Вiнета» Міністэрства прапаганды ў Берліне. Пад канец 1943 года ўзначаліў берлінскі філіял БКС. 20 студзеня 1945 года ўведзены ў склад БЦР.

Пасля капітуляцыі Германіі арыштаваны савецкімі органамі ў Берліне. Асуджаны на 15 гадоў лагераў, высланы ў Магаданскую вобласць. Некаторы час знаходзіўся ў зняволенні разам з Юркам Луцкевічам.

Пасля смерці Сталіна вызвалены. У Беларусь не вярнуўся. Атрымаў медыцынскую адукацыю, працаваў лабарантам у пас. Нексікан, Магаданскай вобласці.

Творы

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 (unspecified title) Праверана 29 студзеня 2022.
  2. Ларыса Геніюш. Споведзь. Мн., 1993. C. 54.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Беларускай цэнтральнай рады
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Свіслацкім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Члены БСРГ
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Выпускнікі Карлава ўніверсітэта
Катэгорыя·Беларусы ў Чэхіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1907 годзе
Катэгорыя·Навучэнцы Віленскай беларускай гімназіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Постаці беларускай эміграцыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя ў Польскай Рэспубліцы (1918—1939)