wd wp Пошук:

Латышы

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Латышы, значэнні.

Латышы́ (лат.: latvieši) — балцкі народ, складае 60 % насельніцтва Латвіі. Асноўная мова — латышская балтыйскай групы індаеўрапейскай сям’і. Вернікі латышы — пераважна лютэране, ёсць таксама каталікі і праваслаўныя. Агульная колькасць — 1 423 000 чал., у тым ліку ў Латвіі — 1 326 000 чал.[1]

Паходзяць ад латгалаў — старажытнабалцкай народнасці (адкуль і саманазва — латвіешы), а таксама іншых балцкіх плямён (куршаў, селаў, земгалаў). З XIII ст. латышы знаходзіліся пад нямецкім валадарствам, затым пад шведскім, а з 1795 года латышскія землі сталі часткай Расійскай Імперыі. Латышская народнасць склалася да XVII ст.; пратэстантызм распаўсюдзіўся ў XVI ст. (не прыжыўся ён толькі ў Латгаліі).

Зноскі

  1. Latvian
Тэмы гэтай старонкі (3):
Латышы
Народы Еўропы
Народы Латвіі