wd wp Пошук:

Генадзь Васілевіч Багдановіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Багдановіч. Генадзь Васілевіч Багдановіч (31 жніўня 1885, в. Мікольскае Дрысенскага павета Віцебскай губерні — 15 студзеня 1938 (?)) — беларускі грамадскі дзеяч. Брат Вячаслава Багдановіча.

Біяграфія

Скончыў Віцебскую духоўную семінарыю (1907), Віленскі настаўніцкі інстытут. У 1918 загадчык юрыдычнага аддзела Белнацкама ў Петраградзе. З 1919 настаўнічаў у Дрысе, пазней — у Віленскай беларускай гімназіі. Выдаваў газету «Незалежная думка». У 1924 эмігрыраваў у СССР, працаваў выкладчыкам віцебскіх педагагічнага тэхнікума і ветэрынарнага інстытута.

15 ліпеня 1930 арыштаваны ДПУ БССР па справе СВБ. Пастановай Калегіі АДПУ СССР ад 10 красавіка 1931 сасланы ў г. Слабадскі Кіраўскай вобласці. Падлягаў пільнаму нагляду АДПУ СССР, трактаваўся як «нераззброены нацдэм». Паўторна арыштаваны 25 ліпеня 1937. Загінуў у зняволенні. Абставіны смерці невядомыя. Рэабілітаваны 15 лістапада 1957.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 жніўня
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1885 годзе
Катэгорыя·Памерлі 15 студзеня
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскай духоўнай семінарыі
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага настаўніцкага інстытута
Катэгорыя·Члены Беларускага навуковага таварыства (1918)
Катэгорыя·Памерлі ў 1938 годзе
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дрысенскім павеце
Катэгорыя·Асуджаныя па справе «Саюза вызвалення Беларусі»
Катэгорыя·Выкладчыкі Віленскай беларускай гімназіі