wd wp Пошук:

Мікола Ільяшэвіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ільяшэвіч. Мікола Ільяшэвіч (Ілляшэвіч) (1903, Пружаны — 2 верасня 1934, Вільня) — беларускі грамадскі дзеяч, гісторык, настаўнік.

Біяграфія

У час Першай сусветнай вайны, з 1915 года разам з сям’ёю быў у бежанстве ў глыб Расіі. Па вяртанні з бежанства сям’я асела ў Вільні. Вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі (скончыў у 1923), дзе пазнаёміўся з В. Жук-Грышкевічам. Скончыў Пражскі ўніверсітэт (1928). Выдаў на чэшскай мове дысертацыю «Беларусь (Белая Русь), як сваеасаблівая цэльнасць з антрапагеаграфічнага пункту гледжання. (З увагай да гісторыі і этнаграфіі)». Падчас вучобы быў старшынём Беларускага культурнага таварыства імя Францішка Скарыны. Арганізаваў выставу беларускіх выданняў у Славянскай бібліятэцы ў Празе[1].

Пасля вяртання ў Вільню выкладаў прапедэўтыку філасофіі ў Віленскай беларускай гімназіі, таксама выкладаў у Праваслаўнай духоўнай семінарыі. Рэдагаваў часопіс «Саха». Памёр ад сухотаў.

Навуковая дзейнасць

Аўтар даследавання «Расійская палітыка на землях былога Беларуска-Літоўскага гаспадарства за панаваннем Кацярыны II і Паўла I», падручніка «Кароткі нарыс псіхалогіі», артыкула «Паходжанне, старадаўнія весткі і антрапалагічныя адзнакі беларусаў» (выданы ў «Студэнцкай думцы»).

У значнай ступені, пад уплывам М. Ільяшэвіча і яго малодшага брата, паэта Хведара Ільяшэвіча, развіваўся беларускі рух у Пружанах, куды браты амаль штолета наведваліся і забяспечвалі літаратурай тамашніх беларускіх актывістаў, у т.л. сям’ю Жукоўскіх, Міколу Дудзейку і інш.

Творы

Зноскі

  1. Славянскай бібліятэцы…

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Пахаваныя ў Вільнюсе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 2 верасня
Катэгорыя·Выкладчыкі Віленскай беларускай гімназіі
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Беларусі
Катэгорыя·Навучэнцы Віленскай беларускай гімназіі
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Карлава ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены Беларускага навуковага таварыства (1918)
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пружанах
Катэгорыя·Памерлі ў Вільнюсе
Катэгорыя·Выкладчыкі Віленскай духоўнай семінарыі
Катэгорыя·Педагогі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1934 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1903 годзе