wd wp Пошук:

Аляксандр Канстанцінавіч Шыдлоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шыдлоўскі.

Аляксандр Канстанцінавіч Шыдлоўскі (18 чэрвеня 1911, в. Мінкі, цяпер у межах Смаргоні, Смаргонскі раён — 26 верасня 2002) — беларускі культурны дзеяч, кампазітар, педагог. Заслужаны дзеяч культуры БССР (1960).

Біяграфія

Падчас Першай сусветнай вайны сям’я Шыдлоўскіх у бежанстве ў Сімбірску. Пасля вяртання, у 1921 годзе А. Шыдлоўскі паступіў у Віленскую беларускую гімназію, дзе пазнаёміўся з беларускімі дзеячамі міжваеннага часу — Р. Шырмам, С. Паўловічам, М. Гарэцкім, А. Станкевічам. У гімназіі далучыўся да падпольнага беларускага камуністычнага руху, за што быў з гімназіі выключаны. Удзельнік нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі, за што неаднаразова арыштаваны польскімі ўладамі. У 1928 годзе стаў інструктарам беларускага парламенцкага клуба ў польскім Сейме «Змаганне». Пасля выключэння з Віленскай беларускай гімназіі перавёўся ў Клецкую беларускую гімназію, дзе вучыўся ў 1929—1930 гадах[1]. Праз нейкі час быў арыштаваны і прыгавораны да 5 гадоў турмы.

Пасля вызвалення А. Шыдлоўскі жыў і працаваў рабочым у Варшаве. У 1938 годзе А. Шыдлоўскі разам са сваім братам Язэпам Урбановічам ствараюць апошнюю ў Польшчы легальную беларускую арганізацыю — Беларускае культурнае таварыства ў Варшаве. Праца арганізацыі была скіравана да беларускіх рабочых у Варшаве. Тымчасам А. Шыдлоўскі пасябраваў з паэтам-падпольшчыкам М. Танкам. У гэты ж час А. Шыдлоўскі збіраў беларускія народныя песні, апрацоўваў іх, спяваў у беларускіх хорах.

З 1940 г. — артыст Беларускага ансамбля песні і танца. Падчас Вялікай Айчыннай вайны А. Шыдлоўскі быў артыстам хору Рыгора Шырмы, выступаў перад параненымі ў шпіталях, працаўнікамі тылу, ездзіў па франтах. З 1950 года А. Шыдлоўскі жыў у Гродна, з 1951 настаўнічаў, з 1960 — дырэктар, у 1972—1996 — вядучы спецыяліст Гродзенскага абласнога Дома народнай творчасці (з 1991 — метадычны цэнтр).

Аўтар вядомых песень «Ой, ты, Нёман родны», «Песня пра Гродна», «Колькі ў небе зор». Выйшаў асобны зборнік «Песні» (1964). Таксама А. К. Шыдлоўскі стварыў некалькі песенных калектываў.

Памяць

Дошка Аляксандру Шыдлоўскаму

У 2011 годзе на будынку Гродзенскага абласнога Дома народнай творчасці па Савецкай вуліцы, 8, у якім Шыдлоўскі працаваў у 1960—1995 гг., устаноўлена мемарыяльная дошка (скульптар У. Панцялееў).

Зноскі

  1. Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці (ДАГВ) Ф. 568. Воп. 1. Спр. 4.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Памерлі ў 2002 годзе
Катэгорыя·Музычныя педагогі Беларусі
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы культуры Беларускай ССР
Катэгорыя·Памерлі ў Гродне
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Гродна
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Смаргоні
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 чэрвеня
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Музычныя педагогі XX стагоддзя
Катэгорыя·Кампазітары XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ашмянскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Памерлі 26 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Смаргонскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1911 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Пахаваныя ў Гродне
Катэгорыя·Кампазітары Беларусі
Катэгорыя·Навучэнцы Віленскай беларускай гімназіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак