wd wp Пошук:

Янка Жамойцін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Жамойцін. Янка Жамойцін (28 студзеня 1922, в. Клімавічы, цяпер частка в. Семашкі, Лідскі раён, Гродзенская вобласць25 красавіка 2003) — беларускі пісьменнік-публіцыст, літаратурны крытык, грамадскі дзеяч.

Біяграфічныя звесткі

У 1929-36 г. вучыўся ў польскай школе ў Скрыбаве і Шчучыне, у 1936-39 — у польскай гімназіі ў Варшаве, у 1939-41 — у савецкай дзесяцігодцы ў Лідзе. Падчас ІІ сусветнай вайны на акупіраванай гітлераўцамі тэрыторыі займаўся арганізацыяй навучання дзяцей на беларускай мове ў Лідскай акрузе. У верасні 1942 паступіў на апошні курс сярэдняй школы ў Навагрудак. У 1943 кіраўніцтвам Беларускай незалежніцкай партыі накіраваны ў Саюз беларускай моладзі.

У ліпені 1944 пакінуў Беларусь, быў у Германіі, у 1945 пераехаў у Польшчу. Арыштоўваўся ў лістападзе 1945 органамі МДБ. Закончыў у Жэшаве прафесіянальны інстытут права і адміністрацыі (1949). У снежні 1949 арыштаваны паўторна і асуджаны ў Мінску на 25 гадоў. Вызвалены з ГУЛАГа ў 1956. Вярнуўся ў Варшаву ў 1957. Скончыў Варшаўскі ўніверсітэт (1970), атрымаў ступень магістра адміністрацыі. Жыў і працаваў у Варшаве.

Творчасць

Пісаў на беларускай і польскай мовах. Дэбютаваў як літаратурны крытык на старонках тыднёвіка «Ніва» ў 1965. Яго пяру належаць шматлікія публікацыі пра паэзію беларускамоўных аўтараў Польшчы, артыкул-даследаванне «Шляхам «Іліяды» Гамера» — пра зроблены Б. Тарашкевічам пераклад гэтага твора на беларускую мову, шмат рэпартажаў, эсэ, крытычных артыкулаў. Яны друкаваліся ў «Ніве», «Беларускім календары», іншых польскіх і замежных выданнях. Апублікаваў (1996) біяграфічную аповесць «З перажытага».

Бібліяграфія

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Літаратуразнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Члены Беларускай незалежніцкай партыі
Катэгорыя·Памерлі ў 2003 годзе
Катэгорыя·Члены Саюза беларускай моладзі
Катэгорыя·Імігравалі ў Польшчу з Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1922 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Варшаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены Беларускага літаратурнага аб’яднання «Белавежа»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Навагрудскім ваяводстве
Катэгорыя·Памерлі ў Варшаве
Катэгорыя·Памерлі 25 красавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лідскім раёне
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта