wd wp Пошук:

Мікалай Фаміч Красінскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Красінскі. Мікалай Фаміч Красінскі (1891, Вілейка, Віленская губерня, цяпер Мінская вобласць — 23 лістапада 1938) — беларускі тэатральны дзеяч, удзельнік хрысціянскага руху.

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкай сям’і. Скончыў 1-ю гімназію ў Вільні і юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта (1915). З 1920 жыў у Вільні. Працаваў настаўнікам і інспектарам у Віленскай духоўнай праваслаўнай семінарыі. Адначасова знаходзіўся на службе ў праваслаўнай духоўнай семінарыі. У асяроддзі віленскіх беларускіх дзеячаў празваны «архімандрытам». У 1922—24 гадах выкладаў у Віленскай беларускай гімназіі. Адзін з кіраўнікоў і арганізатараў «Беларускай драматычнай майстроўні», дзе ў 1922 годзе паставіў спектаклі «У зімовы вечар» паводле Э.Ажэшкі і «Лес шуміць» паводле У.Караленкі. У 1923 годзе эміграваў у БССР. Працаваў у Наркамаце асветы БССР. З 1925 года намеснік старшыні секцыі мастацтва і старшыня тэатральнай секцыі Інбелкульта. У 1926—28 гадах дырэктар БДТ-2; з 1928 — вучоны сакратар Беларускага дзяржаўнага музея. Пісаў аб праблемах культуры ў Зах. Беларусі (у тым ліку ў зборніку «Беларускае мастацтва»). Арыштаваны ДПУ БССР 14.3.1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі». На 5 гадоў высланы ў Шадрынск. У 1935 годзе пераехаў у Сарапул. Другі раз арыштаваны 12.6.1938 года. «Тройкай» НКВД Туркменскай ССР 30.10.1938 года прысуджаны да расстрэлу. Рэабілітаваны ў 1960 годзе.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Расстраляныя ў СССР
Катэгорыя·Асуджаныя па справе «Саюза вызвалення Беларусі»
Катэгорыя·Памерлі ў Туркменістане
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Памерлі ў 1938 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Віленскай беларускай гімназіі
Катэгорыя·Выкладчыкі Віленскай духоўнай семінарыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1891 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі СПбДУ
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Тэатральныя рэжысёры Беларусі
Катэгорыя·Памерлі 23 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вілейцы
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb