wd wp Пошук:

Анатоль Сакалоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сакалоў. Анатоль Сакалоў (1915—?) — беларускі вайсковы і грамадскі дзеяч. Афіцэр Беларускай краёвай абароны, сябра Беларускай незалежніцкай партыі.[1]

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1915 годзе. Сын Алёны Сакаловай-Лекант, настаўніцы ў Віленскай беларускай гімназіі, адной з пачынальнікаў беларускага школьніцтва ды ініцыятараў стварэння гімназіі.

Скончыў Віленскую беларускую гімназію, пасля — юрыдычны факультэт Віленскага ўніверсытэту. У 1938 годзе вывучаў юрыспрудэнцыю ў Варшаве.

У часы Другой сусветнай вайны падчас нямецкай акупацыі Беларусі ў 1941 г. прызначаны бурмістрам г. Бярэзіны. У 1942 годзе зняты з пасады бурмістра і далучаецца да беларускай нацыянальнай партызанкі Уладзіміра Шавеля на Барысаўшчыне, быў яе актыўным удзельнікам. Там разам з іншымі партызанамі пачаў выдаваць падпольны часопіс на рататары і прыступіў да вярбоўкі дабраахвотнікаў. На дзейнасць беларускіх партызанаў хутка выйшлі савецкія партызаны і запрапанавалі сустрэчу, але на спатканні савецкія энкавэдзісты перастралялі беларускіх партызанскіх камандзіраў. У выніку ўратаваўся толькі адзін Анатоль Сакалоў, які дабраўся да Вільні. Афіцэр Беларускай краёвай абароны, сябра Беларускай незалежніцкай партыі. Пасля 1944 г. маці Анатоля Сакалова была рэпрэсаваная савецкай бяспекай, асуджана на 6 гадоў савецкіх канцлагераў.

Пасля Другой сусветнай вайны жыў у Германіі. Па некаторых звестках эміграваў у Амерыку.

Далейшы лёс невядомы.

Зноскі

  1. Сяргей Ёрш Вяртаньне БНП. Асобы і дакумэнты Беларускай Незалежніцкай Партыі(нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 25 ліпеня 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Члены Беларускай незалежніцкай партыі
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Навучэнцы Віленскай беларускай гімназіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1915 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі юрыдычнага факультэта Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены Беларускай краёвай абароны