wd wp Пошук:

Часлаў Ханяўка

Часлаў Ханяўка (26 мая 1909, Рыга2 ліпеня 1988, Саўт-Рывер) — беларускі грамадскі дзеяч.

Біяграфія

Нарадзіўся 26 мая 1909 г. у Рызе ў Ліфляндскай губерні Расійскай імперыі у Казіміра Іванавіча Ханяўка і яго жонкі Алены, народжанай Каранько. Сям’я паходзіла з Будслава. 7 чэрвеня таго ж года быў ахрышчаны ў Рыжскім парафіяльным касцёле кс. Довгялловичам. Хроснымі сталі Эдвард Будзька і Аляксандра Гульбінская[1]. Стрыечны брат В. Жук-Грышкевіча.

Скончыў Віленскую беларускую гімназію і агранамічны факультэт Віленскага ўніверсітэта.

У Другую сусветную вайну ў 1939 г. у Вільні разам з іншымі беларускімі дзеячамі заснаваў Беларускую незалежніцкую партыю, паводле Вацлава Пануцэвіча, быў адным з ініцыятараў заснавання партыі. У 1940 г. разам з Вінцэнт Гадлеўскім, перабіраецца годзе ў Варшаву. Падчас нямецкай акупацыі дзейнічаў у Беларускім камітэце ў Беластоку і Беларускім камітэце ў Варшаве.[2]

З пачатку 1950-х жыў у ЗША ў Саўт-Рыверы. Актыўна дзейнічаў у беларускім асяроддзі. 16 снежня 1951 г. удзельнічаў у першым паседжанні ініцыятыўнай групы па стварэнні Беларускага інстытуту навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку.[3] З’яўляўся адным з кіраўнікоў арганізацыі «Беларуска-амэрыканская дапамога» ў Нью-Ёрку, створанай з ініцыятывы Беларуска-амерыканскага задзіночання. У 1962 г. годзе цяжка захварэў, пра гэта прэзыдэнт Рады БНР Вінцэнт Жук-Грышкевіч пісаў так: «Шкада, што Чэсь пісаць ня можа, бо пісаць ён мог і мае аб чым…».

З жонкай Марыяй[4] меў дачку Рагнеду.

Памёр 2 ліпеня 1988 г. Саўт-Рыверы ў ЗША. Пахаваны на беларускіх могілках Жыровіцкай Божай Маці ў Іст-Брансвіку (ЗША).

Зноскі

  1. LVVA. 632.2.55, л. 15 аб.-16.
  2. Сяргей Ёрш Вяртаньне БНП. Асобы і дакумэнты Беларускай Незалежніцкай Партыі(нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 25 ліпеня 2019.
  3. Наталля Гардзіенка Эміграцыйная гісторыя ў падзеях. 16 снежня. БІНіМ(нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 19.01.2020.
  4. Марыя Ханяўка (1910—2005) — арганізатар і ўдзельніца беларускіх сустрэч і мерапрыемстваў у Амерыцы. Пахаваная побач з мужам на беларускіх могільніках Жыровіцкай Божай Маці ў Іст-Брансвіку (ЗША).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1909 годзе
Катэгорыя·Беларусы ў ЗША
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Члены Беларускай незалежніцкай партыі
Катэгорыя·Пахаваныя на Беларускіх могілках у Іст-Брансуіку
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 мая
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі 2 ліпеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1988 годзе
Катэгорыя·Навучэнцы Віленскай беларускай гімназіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Саўт-Рыверы
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рызе