wd wp Пошук:

Аляксандр Мікалаевіч Вабішчэвіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вабішчэвіч.

Аляксандр Мікалаевіч Вабішчэвіч (нар. 30 кастрычніка 1965, в. Рубель, Столінскі раён) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (2011), прафесар (2016).

Біяграфічныя звесткі

Скончыў гістарычны факультэт БДУ (1990). З 1992 года займаецца выкладчыцкай працай у Брэсцкім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя А. С. Пушкіна (з 1995 — Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна). Быў намеснікам дэкана, у 2003—2004 гадах выконваў абавязкі дэкана гістарычнага факультэта, у 2004—2008 — загадчыкам кафедры гісторыі культуры і рэлігіі, у 2008—2021 — загадчыкам, з 2021 прафесарам кафедры гісторыі славянскіх народаў БрДУ імя А. С. Пушкіна.

Навуковая дзейнасць

Даследуе праблематыку нацыянальна-культурнага жыцця беларусаў і іншых народаў у складзе Польшчы ў 1918—1939 гадах, беларуска-польскія адносіны ў першай палове ХХ ст., гісторыю і культуру нацыянальных і этнаканфесійных супольнасцей Беларусі ў ХХ ст., гістарычнае краязнаўства, крыніцазнаўства гісторыі Беларусі і Польшчы, пытанні міжкультурнай камунікацыі. Падрыхтаваў 2 кандыдатаў навук.

Аўтар больш 350 навуковых публікацый, у т.л. 11 манаграфій.

Прызнанне

Выбраная бібліяграфія

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1965 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Столінскім раёне
Катэгорыя·Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Дэканы гістарычнага факультэта БрДУ імя А. С. Пушкіна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 кастрычніка
Катэгорыя·Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта