wd wp Пошук:

Часлаў Найдзюк

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Найдзюк. Часлаў (Чэслаў) Найдзю́к (28 жніўня 1915, в. Бойдаты[1], Ваўкавыскі павет — 28 сакавіка 1995, Пасадэн, Каліфорнія, ЗША) — беларускі грамадскі дзеяч.

Біяграфія

Брат Язэпа Найдзюка.

Вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі (1927—1935). Скончыў юрыдычны факультэт Універсітэта Стэфана Баторыя (1940), член Беларускага студэнцкага саюза ў Вільні. Па палітычных перакананнях быў хадэкам.

У час Другой сусветнай вайны старшыня акруговага міравога суда ў Вілейцы. [2]

У 1949 эмігрыраваў у ЗША, арганізоўваў беларускае жыццё ў Каліфорніі, супрацоўнічаў з газетай «Беларус».

Пахаваны на могільніку Галівуд-Хілз у Пасадэне, Каліфорнія.

Сям’я

У верасні 1956 года ажаніўся з Юзэфай Брэчкай, ад якой меў дзвюх дачок, Ядзю і Карнелю, і сына Віктара.

Зноскі

  1. Часам падаецца в. Байдаты і інш. — гэта памылковая інфармацыя.
  2. Язэп Малецкі. Пад знакам Пагоні. Успаміны. — Таронта: “Пагоня”, 1976. — С. 149, 151. — 712 с.
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Члены Беларускай цэнтральнай рады
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ваўкавыскім раёне
Катэгорыя·Члены Беларускага студэнцкага саюза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1995 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1915 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Лос-Анджэлесе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ваўкавыскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Памерлі 28 сакавіка
Катэгорыя·Навучэнцы Віленскай беларускай гімназіі
Катэгорыя·Памерлі ў Пасадзіне
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта